Добры дзень!
На сувязі каманда збораў BYSOL.
Некалькі месяцаў таму мы рабілі медыцынскі збор на трансплантацыю печані для журналіста Вадзіма Доўнара і сабралі каля €6000. Гэтыя грошы былі накіраваныя на лячэнне, але, на жаль, яно не дало чаканых вынікаў.
Вадзім Доўнар – выдатны беларускі журналіст, які прысвяціў сваё жыццё асвятленню важных падзей. Вадзім працаваў у Беларускай дзелавой газеце, Беларускай газеце, на Радыё Рацыя, на ўкраінскім тэлеканале ATR і ўдзельнічаў у блакадзе Крыма ў Чангары. Апошнім часам ён адміністраваў тэлеграм-канал Мікалая Аўтуховіча «Да Волі».
Мы шчыра дзякуем усім, хто падтрымаў Вадзіма ў папярэднім зборы.
Аднак сітуацыя ўскладнілася. Пры падрыхтоўцы да трансплантацыі высветліліся абставіны, якія не дазваляюць правесці аперацыю. Яе адклалі на нявызначаны час, і мы разумеем, што Вадзім можа не дажыць да новай аперацыі. Мы таксама ўпэўненыя, што кожны чалавек мае права на годнае жыцьцё нават калі ад яго ўжо мала што залежыць.
Мы адкрываем новы збор, каб забяспечыць Вадзіму паліятыўную дапамогу. Вашы ахвяраванні дапамогуць аплаціць неабходнае медыцынскае абсталяванне, лекі і паслугі медыцынскага персаналу, якія будуць неабходныя Вадзіму ў гэты складаны перыяд.
Дзякуй за вашу дабрыню і падтрымку. Ваша дапамога неверагодна важная для Вадзіма і яго блізкіх.
З павагай,
Каманда збораў BYSOL.
Сума збору
€7000
Гэтых грошай хопіць на 4 месяцы.
€500 на пакрыццё запазычанасці за шпіталь ў Кракаве
€2000 – жыллё на 4 месяцы
€1600 – сядзелка на 4 месяцы
€2900 – ежа і неабходныя лекі на 4 месяцы