«Дом Творцаў» мае патрэбу ў дапамозе для працягу працы

  • Гісторыя

Сябры, калегі, партнёры!

Мы апынуліся ў крытычнай сітуацыі: з верасня 2024 года нашы партнёры нажаль не могуць працягваць аплачваць арэнду памяшкання і Дом Творцаў апынуўся пад пагрозай закрыцця. Калі мы тэрмінова не знойдзем сродкі, мы будзем вымушаны спыніць дзейнасць «Дома творцаў» ужо ў найбліжэйшы месяц.

За 2,5 гады свайго існавання наш Дом у Варшаве стаў бяспечным надзейным месцам для рэабілітацыі, аднаўлення сіл рэпрэсаваных беларускіх творцаў. Мы стварылі прастору ў якой дапамагалі мастакам, музыкам, акторам і іншым творцам вяртацца ў прафесію, аднаўляць сваю дзейнасць у бяспечных умовах, абменьвацца досведам і папраўляць сваё  здароўе пасля перажытых траўмаў.

Гісторыя «Дома Творцаў» ў Варшаве – гэта 8 культурных рэзідэнцый, праз якія прайшлі больш за 300 таленавітых творцаў з Беларусі. Гэта больш за 150 чалевек, якім Дом стаў часовым месцам пражывання. Тут нараджаліся музычныя і выяўленчыя творы мастацтва, праходзілі канцэрты, выставы, адкрытыя лекцыі і іншыя мерапрыемствы, ствараліся праекты, якія падтрымлівалі і развівалі беларускую культуру за мяжой.

Калі Дом закрыецца, не будзе месца для рэалізацыі ўжо запланаваных праектаў, у тым ліку некалькіх рэзідэнцый, якія мы планавалі правесці да Новага Года.

Мы заклікаем усіх сяброў і ўсіх, каму мы дапамаглі раней, падтрымаць нас у гэты крытычны момант.

Любая падтрымка і распаўсюд інфармацыі маюць вялікае значэнне!

Сума збора

€6 000

Гэта дапаможа пакрыць выдаткі на атрыманне дома і арэндную плату да канца 2024 года (4 месяцы). Гэта дасць нам магчымасць рэалізаваць запланаваныя праекты і даць часовы прытулак беларускім творцам, якія выязджаюць з Беларусі з-за працягваючыхся рэпрэсій.

Вы можаце падтрымаць «Дом творцаў» і беларускіх мастакоў, набываючы карціны нашых рэзідэнтаў: спасылка.

Сачыць за нашай дзейнасцю можна на старонках:
Telegram
Facebook
Instagram

Сабрана:
€ 1 735 з 6 000