Дапамога сям'і Далідовіч, якая апынулася ў цяжкім становішчы пасля экстранай рэлакацыі

  • Гісторыя

Мяне завуць Ірына Далідовіч, я – беларуска з Менску. На дадзены момант з сям'ёй знаходжуся ў Польшчы, дзе мне ўдалося атрымаць статус міжнароднай абароны. У Беларусі ў 2019 годзе мяне звольнілі з БДПУ ім. М.Танка за ўдзел у парламенцкіх выбарах у якасці незалежнай назіральніцы ад БНФ. У 2020 годзе праз ўдзелу ў выбарах я спазнала пераслеу з боку сілавых структур. Гэта заахвоціла мяне да экстранай рэлакацыі ў Польшчу.

Некалькі дзён таму мне паведамілі аб прыпыненні дапамогі. Некаторы час з верасня месяца на дзяцей прыходзіла дапамога. З жытлом таксама праблемы. Спрабуючы знайсці рашэнне ў сітуацыі, якая склалася, я была вымушана некалькі разоў сутыкнуцца з дыскрымінацыяй, бестактоўнасцю і ксенафобіяй на глебе веравызнання. У якую б арганізацыю мы не звярталіся, рэкамендуюць толькі мяняць месца жыхарства.

Быць можа, я б і змагла з'ехаць з дзецьмі зноў, аднак гэта патрабуе чарговых намаганняў — псіхалагічных, фізічных, юрыдычных. Знаходзіцца ў Польшчы таксама вельмі цяжка: грошай ні на што не стае. Наша сям'я зараз знаходзіцца ў вельмі цяжкім становішчы. Мы будзем удзячныя кожнаму, хто выкажа нам падтрымку для вырашэння цяжкасцей.
Жыве Беларусь!

Якая сума неабходна?

1100 € — заклад за арэнду жылля; выдаткі на дзяцей; медыкаменты і аплаты арандаванага жылля хаця б на два месяцы.

Сабрана:
€ 400 з 1 100