Збор на выплату штрафу за мітынгі і пікетаваньні

  • Гісторыя

Я, Добыш Алена, з'яўляюся актыўным удзельнікам раённага пратэстнага руху з чэрвеня 2020 г. Прымала ўдзел у мірных шэсцях, ланцугах салідарнасці, раённых мірных шэсцях і пікетаваннях, удзельнічала ў зборах для палітвязняў і пацярпелых ад рэпрэсій. За сваю грамадзянскую пазіцыю была «пакараная» рэжымам на працягу года: суткамі на «Акрэсціна», выкраданнем з месца працы сілавікамі, допытамі і судамі з наступнымі штрафамі. За апошнія акцыі была судом паўторна на працягу года адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 100 (ста) базавых велічынь, што складае 2900 BYN. У сувязі з узмацненнем жорсткасці заканадаўства па «народных артыкулах» збор саматугам, нажаль, не ўяўляецца магчымым. Таму прашу дапамогі ў аплаце штрафа. Загадзя ўдзячная.

Жыве Беларусь!

Якая сума неабходна?

1078 € — сума штрафу 100 базавых велічынь (2900 беларускіх рублёў)

:
€ 100
Збор завершаны. Сабрана: € 100