Добраахвотнік з пазыўным «Тыгр» мае патрэбу ў дапамозе пасля траўмы

  • Гісторыя

Добры дзень!
Мяне завуць «Тыгр». Вядома, гэта не імя – гэта мой пазыўны.

Я ўдзельнічаў у пратэстах у жніўні 2020 года. Да выбараў падтрымліваў Святлану Ціханоўскую, а пасля – выходзіў на вуліцы. 9 жніўня мяне затрымалі падчас аблавы каля Чырвонага касцёла – правёў некалькі дзён у СІЗА. Мяне, на шчасце, асабліва не білі, але ўражанняў хапіла надоўга.

Калі пратэстовая актыўнасць пайшла на спад, я зразумеў, што застаючыся ў краіне, падвяргаю сябе рызыцы. І я з'ехаў: спачатку ва Ўкраіну, затым – па польскай візе – у Польшчу. У новай краіне давялося пачынаць усё з самага пачатку: вучыць мову, шукаць працу, уладкоўвацца з нуля.

Калі ў лютым 2022-га пачалося поўнамаштабнае ўварванне Расеі ва Ўкраіну, я не мог застацца ў баку. Я далучыўся да Палка Каліноўскага. Быў FPV-пілотам, хадзіў у выведку, удзельнічаў у штурмах. Гэта быў цяжкі шлях. У верасні 2023 года я зразумеў, што мой час прыйшоў і завяршыў службу. Я вярнуўся ў Польшчу, уладкаваўся кур'ерам, здымаў жыллё, жыў разам з сабакам, працягваў вучыць мову.

Але 4 траўня 2025 гады ў мяне ўрэзалася машына. Не па маёй віне.

У мяне пералом сцягна і металічная спіца. Цяпер я амаль не магу перасоўвацца. Лекары гавораць, што аднаўленне зойме мінімум 4 месяцы. Увесь гэты час я не змагу хадзіць (не кажучы ўжо аб працы кур'ерам).

Большую частку медыцынскіх выдаткаў пакрывае страхоўка, але мне трэба неяк аплочваць сваё жыццё. У мяне няма сям'і побач – толькі вы і вера ў тое, што я змагу аднавіцца.

Цяпер мне цяжка нават проста схадзіць у аптэку, выгуляць сабаку ці прыгатаваць сабе ежу. Я не магу працаваць і бліжэйшыя месяцы буду цалкам залежаць ад падтрымкі іншых.

Я звяртаюся па дапамогу, бо больш няма да каго звярнуцца. Любая сума – гэта велізарная падтрымка. Дзякуй усім, хто не пройдзе міма.

Жыве Беларусь. Слава Україні.

Сума збору
€3200

€1880 – арэнда жылля на 4 месяцы (€470 у месяц)
€560 – ежа на 4 месяцы
€150 – лекі, якія не пакрываюцца страхоўкай
€250 – дадатковая рэабілітацыя
€200 – запасныя грошы, калі штосьці пойдзе не так
€160 – корм для сабакі
 

Сабрана:
€ 744 з 3 200