Дапамога беларускаму добраахвотніку «Мінута»

  • Гісторыя

Беларускі добраахвотнік з пазыўным «Мінута» прайшоў самыя цяжкія ўчасткі фронту ў складзе батальёна «Волат» Палка Каліноўскага і быў узнагароджаны за мужнасць. Пасля завяршэння службы ён апынуўся ў ЕС, дзе праз праблемы са здароўем і дакументамі сям'я часова засталася без сродкаў для існавання.

Усім добры дзень! Мой пазыўны «Мінута», я – беларускі добраахвотнік.

У самым пачатку поўнамаштабнага ўварвання, у яго першую пару месяцаў я займаўся валанцёрскай дзейнасцю, але зразумеў што гэтага недастаткова і я раблю занадта мала. Таму я пакінуў ЕС і пайшоў добраахвотнікам у батальён «Волат» у складзе Палка Каліноўскага. На момант майго першага штурму мне было 22 гады. Поўную падрыхтоўку я прайсці не паспеў, бо хацеў як мага раней патрапіць на фронт. За час службы я прайшоў Севераданецк, Лісічанск, Гуляйполе, Запарожжа. Гэта былі адны з самых няпростых кропак фронта.

Першае выйсце было першым ва ўсім. У мяне не было досведу, не было звычкі да вайны. Але і страху таксама не было. У гарачы поўдзень мы выйшлі групай пераходзячы ад будынка да будынка і хутка ўперліся ў кропку шчыльнага судотыку. Нечакана на нас у метрах 30 выехаў танк. У нас атрымалася яго пашкодзіць, але пасля мы вымушаныя былі адступіць. Я цягнуў параненага. Нажаль, на апошнім пункце ён памёр. А я паехаў па дапамогу да сумежнай групы, бо я адзіны застаўся ў нармальным стане і з медпадрыхтоўкай. Пабрацімы былі ў шоку ад майго спакою і рашучасці.

Такім было маё першае выйсце.
Пазней я быў узнагароджаны медалём «За мужність при виконанні спецзавдань».

Падчас праходжання службы я паспеў ажаніцца, і пасля завяршэння кантракта ў 2023 годзе выехаў з жонкай у ЕС. Ад 2023 па 2024 год працягнуў займацца валанцёрскай дзейнасцю, але быў вымушаны спыніць праз складанае фінансавае становішча.

У дадзены момант я маю цяжкасці са здароўем і праходжу лячэнне. Праз гэта не магу працаваць, а фінансавых запасаў у мяне няма. Да таго ж, у жонкі праблемы з дакументамі, і яна таксама не можа легальна працаваць.

Я прашу вашай дапамогі для маёй сям'і на час, пакуль я праходжу лячэнне, а мая жонка атрымлівае неабходныя дакументы.

Сума збору
€2000

€1100 – арэнда жылля на 2 месяцы, пакуль я не змагу працаваць
€700 – ежа і сродкі першай неабходнасці на 2 месяцы
€200 – транспарт, сувязь і іншыя выдаткі

Сабрана:
€ 30 з 2 000