Мяне завуць Чорны. Я – добраахвотнік Іншаземнага легіёна. З 2022 года ваюю за Ўкраіну — за волю, у якую веру з дзяцінства.
Я вырас у Беларусі. У 1995 годзе, пасля рэферэндуму, які прыбраў нашыя нацыянальныя сімвалы, мая настаўніца па беларускай мове павесіла ў класе бел-чырвона-белы сцяг. Тады я зразумеў: гэта не проста колер тканіны. Гэта выбар. Гэта барацьба. З таго часу я ў ёй удзельнічаю: выходзіў на Марш свабоды, Дзяды, Чарнобыльскі шлях – рабіў усё, каб памяць аб нашай гісторыі і незалежнасці жыла.
Калі Расея пачала поўнамаштабную вайну, я ня мог застацца ўбаку. Я накіраваўся на фронт. Бахмут, Харкаў, «канал», «самалёт»: за кожным гэтым словам стаяць дні і ночы, пот і кроў, баявыя таварышы і страты.
Улетку 2024 гады я атрымаў цяжкае раненне. Прайшоў курс лячэння, вярнуўся ў шыхт. Але ўвосені зноў траўма – і цяпер ужо надоўга. Лекары дапамагаюць, але ёсць тое, што даводзіцца аплачваць самому: лекі, рэабілітацыя, жыллё. Цяпер мяне выводзяць за штат. Гэта значыць, што выплаты складуць толькі 10-12 долараў на месяц. І ўсё.
Я не прашу лішняга. Толькі падтрымкі, каб устаць на ногі. Я хачу паправіцца і зноў быць там, дзе зараз патрэбныя такія, як я. Я не збіраюся здавацца.
Дапамажыце мне не спыніцца на гэтым шляху.
Сума збору
€1400
Гэтая сума разлічана на 2 месяцы і ўключае:
€400 – арэнда жылля;
€300 – лекі і працэдуры па рэабілітацыі;
€300 – пагашэнне тэрміновых крэдытных абавязкаў;
€150 – харчаванне;
€100 – сувязь і транспарт;
€150 – рэзерв на экстраныя медыцынскія выдаткі.