Беларускі добраахвотнік абараняў Украіну з пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Пасля перапынку прыняў рашэнне зноў вярнуцца на фронт у якасці аператара БПЛА. Для бяспечнага і эфектыўнага выканання задач яму патрэбна даўкамплектаваць экіпіроўку.
Мяне клічуць Давід (імя змененае ў мэтах бяспекі).
Я нарадзіўся і вырас у Беларусі. У 2020 годзе, калі пачаліся пратэсты, я не змог заставацца ў баку.
Для мяне заўсёды было важна не проста казаць пра свабоду – а быць гатовым за яе адказваць. Пасля падзей тых гадоў мне прыйшлося з'ехаць у ЕЗ.
У 2022 годзе я прыняў рашэнне добраахвотна адправіцца бараніць Украіну. У 2022–2023 гадах я ўдзельнічаў у баявых дзеяннях. За гэты час я ўбачыў занадта шмат – страты, боль, стомленасць, але і неверагодную сілу людзей, якія працягваюць змагацца.
Вярнуўшыся ў ЕС пасля службы, я спрабаваў пачаць жыццё нанова. Працаваў, адаптаваўся, жыў звычайным жыццём. Доўга думаў, узважваў усё – бяспека, будучыня, магчымасці.
Але ёсць рэчы, ад якіх немагчыма ўцячы. За гэты час я падтрымліваў сувязь са сваімі пабрацімамі. Цяпер у мяне ёсць дакладная дамоўленасць з падраздзяленнем. Пад мяне ўжо ёсць пазіцыя, задачы зразумелыя, тэрміны ўзгоднены.
Сёння я хачу вярнуцца не проста як баец, а займацца кірункам БПЛА і дронаў. Сучасная вайна – гэта тэхналогіі. Адзін навучаны аператар можа выратаваць дзясяткі жыццяў. Дроны – гэта разведка, карэкціроўка, бяспека для пяхоты.
Але, каб выконваць задачы эфектыўна і бяспечна, мне патрэбна абнавіць і даўкамплектаваць свой рыштунак.
Сума збору
€2200
Сродкі пойдуць на набыццё наступнага рыштунку:
Шлем
Плітаноска
Балістычныя пакеты
Пліты
РПС
Набор падсумкаў
Індывідуальны медыцынскі камплект
Куртка і штаны ECWCS Gen III Level 7
