Дапамога шматдзетнай сям'і былога палітвязня

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень. Мяне завуць Зміцер
(імя з меркаванняў бяспекі змененае, Фонд BYSOL мае ўсе ідэнтыфікацыйныя дакументы).

У 2021 годзе мяне затрымалі на працоўным месцы за каментар у сацсетках і асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі (арт 130 КК РБ — распальванне варожасці). Дома ў мяне засталіся жонка ў дэкрэтным адпачынку і трое дзяцей. Усе грошы, якія былі ў нас назапашаныя на «чорны дзень», жонка выдаткавала на адваката, перадачы і аплату крэдыту за кватэру.

Пасля вызвалення я не змог уладкавацца на працу праз «палітычнае» мінулае. З'язджаць з краіны мы ўсё роўна не планавалі, нават нягледзячы на пастаянныя візіты сілавікоў, якія часта з'яўляліся ноччу, палохаючы жонку і дзяцей.
Жонка хацела выйсці на працу (яна лекарка), але яшчэ ў 2020 годзе ёй прапанавалі сысці па ўласным жаданні праз яе палітычную пазіцыю, і неўзабаве яна сышла ў дэкрэт.

Рашэнне з'ехаць мы прынялі пасля таго, як праз знаёмых нам перадалі, што магчыма на мяне будзе ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа за ўдзел у мітынгах у 2020 годзе і за матэрыялы з маіх сацсетак.

Пасля пераезду мы апынуліся з даўгамі ў паўпустой кватэры з мінімумам рэчаў, якія ўдалося звезці з сабой з Беларусі. Мы будзем вельмі ўдзячныя, калі вы зможаце падтрымаць нашую сям'ю.

UPD:

Мы вырашылі павялічыць суму збору на €1000, з-за непрадбачаных праблем з дакументамі, якія ўзніклі ў жонкі заяўніка.
каманда BYSOL

Сума збору:

€2600

  • Харчаванне на першы час – €400
  • Цёплыя рэчы, абутак – €250
  • Ужываная лядоўня, пральная машына, мікрахвалеўка, імбрык, пыласмок – €450
  • Прадметы побыту: рондалі, патэльня, сталовыя прыборы, таркі, дошкі і іншая неабходная кухонная дробязь – €150
  • Медыцынская страхоўка на першы час – €70
  • Дзіцячая калыска – €50
  • Заплечнікідля школы (2-і школьнікаў), школьныя прылады, зменны абутак – €100
  • На ліквідацыю недаробак у кватэры (фарба, пэндзлі, мантажная пена, лінолеўм, лямпачкі, вешалка для адзежы) – €130
  • Апастыляванне дакументаў – €1000
:
€ 4 105
Збор завершаны. Сабрана: € 4 105