Дапамога актывісту Дзмітрыю, які імкнецца патрапіць ва Украіну ў добраахвотніцкі батальён

  • Гісторыя

Мяне завуць Зміцер. З 1999 года, дзякуючы выкладчыцы беларускай мовы Алене Аляксеяўне, з'яўляюся праціўнікам прэступнага рэжыму Лукашэнкі. Распаўсюджваў газэты, налепкі, прымаў удзел у «Маршах свабоды», «Днях волі» й г.д. Ладзіў асабістыя акцыі супраціву. З 2015 года з'яўляюся чальцом «Шляхецкага тэатру „Захаранка Арт-груп”. Гэта суполка, якая займаецца пашырэннем ведаў аб беларускай гісторыі ды культуры. 

Працавалі на такіх пляцоўках, як „Дукорскі маёнтак” ды „Парк гісторыі „Сула”, ездзілі з выступамі па іншых пляцоўках. Так было да нядаўняга часу. Але 23-га сакавіка ў мае дзверы пагрукалі чэкісты, зладзілі ператрус у кватэры ды на лецішчы. Мяне не заспели. Я вымушаны быў перайсці на нелегальнае становішча ды экстрана эвакуявацца. Зараз перабываю ў Тбілісі. Застаўся без сродкаў да існавання. Трэба рабіць візу, каб патрапіць да Польшчы й далей да Ўкраіны, дзе ў дабрабаце чакаюць сябры, якія займаюцца вынішчэннем расійскіх акупантаў. 

Вызвалім Украіну — пойдзем да Беларусі. Гэта адзіны варыянт. Гэта апошняя магчымасць вызваліць Радзіму ад акупанта, як унутранага так і вонкавага. Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!

Якая сума неабходна?

500 € – сувязь, харчаванне, асабістыя рэчы, вопратка.

:
€ 561
Збор завершаны. Сабрана: € 561