Дапамога былому палітвязню Дзмітрыю Канеўскаму ў эміграцыі

  • Гісторыя

Добры дзень! Мяне клічуць Дзмітрый Канеўскі. Пасля таго, як затрымалі маю маму, мае нервы не вытрымалі, і ў адным з ТГ-каналаў я напісаў усё, што думаю пра сілавікоў.

16 студзеня 2021 года мяне затрымлівала адразу каля 5 чалавек, яны адвезлі мяне ў ГУБАЗіК, дзе выпісалі афіцыйнае папярэджанне і адпусцілі дадому. Але ўжо праз 10 дзён па мяне прыехалі і адвезлі ў Следчы Камітэт. Мой каментар стаў падставай абвінаваціць мяне ў «наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне расавай, рэлігійнай, сацыяльнай і іншай варожасці» (арт. 130, ч.1 КК РБ) і асудзіць на 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Умовы ўтрымання ў следчым ізалятары былі жудасныя — аблезлыя сцены, холад і бруд. Там маглі пакараць нават за тое, што, седзячы на ​​ложку, я падціскаў пад сябе нагу, калі намагаўся сагрэцца. У калоніі ўмовы ўтрымання былі параўнальна лепшыя, але стаўленне супрацоўнікаў да «палітычных» — яшчэ горшае, чым у ізалятары. Асабліва лютаваў начальнік рэжымнага аддзела.

Адбыўшы тэрмін цалкам, я выйшаў на «свабоду» ўвосень 2023 года, дзе мяне паставілі на прафілактычны ўлік. У прымусовым парадку мяне прымушалі хадзіць на грамадзкую працу. Высветлілася, што падчас іх за мной зафіксавалі амаль два дзясяткі парушэнняў, таму за «злоснае ўхіленне ад правядзення выхаваўчых работ па прафілактыцы экстрэмізму» мяне зноў плануюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Таму я вырашыўся на ўцёкі з Беларусі, дзе на дадзены момант знаходжуся ў вышуку. Я не змог бы хоць неяк дапамагаць маме, сам знаходзячыся за кратамі. Але апынуўшыся ў Еўропе перад пачаткам зімы, я сутыкнуўся з вялізнымі фінансавымі цяжкасцямі, звязанымі з уладкаваннем на новым месцы на час пошуку працы. Я буду ўдзячны за любую дапамогу і падтрымку ў маёй складанай сітуацыі.

Сума збору

€ 2000

€ 1200 — арэнда жылля
€ 300 — набыццё цёплых рэчаў і рэчаў першай неабходнасці
€ 500 — сродкі для існавання на першы час

:
€ 1 021
Збор завершаны. Сабрана: € 1 021