Работніка МНС затрымалі за «лайк»

  • Гісторыя

Гісторыя Курганскага Аляксандра вельмі падобная да гісторыі ўсіх пацярпелых ад рэжыму беларусаў. Толькі пацярпелых у гэтай сітуацыі чацвёра: Аляксандр, ягоная жонка і двое дзяцей, якія апынуліся ў складанай псіхалагічнай і фінансавай сітуацыі. Аляксандр усё сваё жыццё аддаў любімай рабоце — службе ў МНС. Нават калі пасля выбараў 2020 года ў Беларусі супрацоўнікаў МНС скампраметавалі недарэчнымі загадамі, ён адстойваў гонар сапраўднага пажарнага-выратавальніка, што часам ішло насуперак меркаванню начальства.

Мабыць таму, калі яго цвёрда, з ужываннем грубіянскай фізічнай сілы, затрымалі ва ўласнай кватэры на вачах у сям'і, ніхто з пажарнай службы не стаў на яго абарону, а толькі подла звольнілі заднім лікам. Аляксандр жыў сваёй працай, неаднаразова ратаваў жыцці людзей, рызыкуючы сваёй. Менавіта любоў да людзей і працы спынялі яго ад пераезду ў іншую краіну. Ён верыў у тое, што Беларусь стане дэмакратычнай дзяржавай, дзе жыццё чалавека стане найвышэйшай каштоўнасцю. Пасля затрымання суткі сям'я не мела ніякіх звестак аб ягоным месцазнаходжанні і прычынах затрымання. Толькі з цяжкасцю знойдзены адвакат змагла даведацца хоць нейкую інфармацыю.

Цяпер ён знаходзіцца ў турме. Яму прад'яўляюць два артыкулы КК РБ (369 і 130 частка 3). Сям'я Аляксандра аказалася ў складанай псіхалагічнай і фінансавай сітуацыі. На працягу месяца ад іх патрабуюць вярнуць кантрактныя, бо Аляксандра звольнілі да яго завяршэння. Сума складае 7700 рублёў.

Мы просім аб дапамозе кожнага неабыякавага чалавека.

Якая сума неабходна?

2000 € — у сувязі з арыштам брата звольнілі з МНС і патрабуюць вярнуць кантрактныя.

:
€ 1 710
Збор завершаны. Сабрана: € 1 710