Дзень Волі ў Варшаве: далучайцеся да вялікага святкавання!

  • Гісторыя

Дзень Волі ў Варшаве: далучайцеся да вялікага святкавання!

25 сакавіка – асаблівы дзень для беларусаў. Гэта свята свабоды і дэмакратыі! У гонар гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі мы рыхтуем у Варшаве вялікае міжнароднае шэсце, якое аб’яднае ўсіх, хто любіць Беларусь і верыць у яе будучыню.

Запрашаем вас далучыцца да святкавання ў нядзелю, 23 сакавіка! У 13:00 мы збярэмся на плошчы Трох Крыжоў, а пасля, несучы вялізны сцяг, накіруемся да Замкавай плошчы, На лакацыях нас будуць чакаць прамовы палітычных і грамадскіх дзеячаў, а таксама музычныя выступы, якія адлюструюць багацце нашай культуры.

Таксама вы можаце падтрымаць арганізацыю свята сваім унёскам і дапамагчы стварыць сапраўднае незабыўнае мерапрыемства.

Арганізатарамі падзеі выступаюць:
– «Беларусы Варшавы»
– Аб'яднаны Пераходны Кабінет
– Народнае Антыкрызіснае Упраўленне
– Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў «Да волі»
– Музей Вольнай Беларусі
– Рух Салідарнасьці Разам 
– Інфармацыйныя партнёры: Беларускія медыя – Беларускае Радыё Рацыя, Еўрарадыё, Белсат, Беларускі Моладзевы Хаб.

Далучайцеся да святкавання! Разам мы зробім гэты дзень асаблівым!

Сума збору

€8100

€5200 – мантаж/дэмантаж сцэны,
€2620 – ганарары музыкам,
€265 – друк банераў і ўлётак , арганізацыйныя моманты
 

Сабрана:
€ 210 з 8 100