Дапамога Дзянісу Дземуху — сірату, які атрымаў 1,5 гады калоніі

  • Гісторыя

Я сірата і ў мяне няма блізкіх сваякоў. 4 кастрычніка 2020 года мяне затрымалі
на маршы вызвалення палітвязняў. Затрымлівалі людзі ў чорным адзенні, і калі я прасіў паказаць дакументы — ніхто гэтага не зрабіў. Потым мяне закінулі ў «аўтазак», дзе ў дачыненні да мяне ўжываўся гвалт: збіццё і патрабаванне сказаць пароль ад тэлефона. Я адказваў, што не дадам ім пароль, пасля чаго збіццё зрабілася мацнейшымі. Пазней мяне завезлі ў Цэнтральны РАУС, а пасля допыту зноў кінулі ў «аўтазак», дзе знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі. Мяне зноў пачалі збіваць і зламалі рабро.

Пасля таго, як мяне даставілі ў ІЧУ  на наступны дзень, у незразумелым кабінеце мяне асудзілі па артыкуле 23.34 КаАП на 13 сутак. Па скачэнні адміністрацыйнага арышту распачалі крымінальную справу па арт. 342  ч.1. Адседзеўшы 6 месяцаў у СІЗА-1, па маёй справе правялі суд. Мяне скаралі на 1,5 гады пазбаўлення волі. Я вызваліўся 27 снежня 2021 года і цяпер маю патрэбу ў дапамозе, каб набыць цёплае адзенне, прадукты і арандаваць жытло на першы час.

Якая сума неабходна?

1100 € — на прадукты, тэлефон, цёплае адзенне, арэнду жытла на першы час.

:
€ 1 120
Збор завершаны. Сабрана: € 1 120