Добры дзень!
Мяне завуць Алена [імя з меркаванняў бяспекі змененае, Фонд BYSOL валодае ўсімі пацвярджальнымі дакументамі]. 15 гадоў таму я аформіла апеку над маленькай дзяўчынкай, якая стала мне роднай.
Дачка вучылася ў школе амаль на выдатна. З задавальненнем займалася ў тэлестудыі і нават здымалася ў кіно.
31 жніўня 2021 года мяне арыштавалі і скаралі на год калоніі агульнага рэжыму. Уся мая сям'я падвергнулася рэпрэсіям. Да нас дадому прыйшлі 3 жанчыны з органаў апекі і пагражалі дзецям. Давялі іх да слёз, казалі, што забяруць у дзіцячы дом.
На фоне стрэсу ў дачкі паднялася тэмпература. Жанчыны скарысталіся гэтым, адправілі яе ў лякарню, а адтуль у іншую сям'ю. У той момант дачка вучылася ў 11 класе. Яна вельмі цяжка перажывала гэтую гісторыю.
Нягледзячы на тое, што я была ў турме, я змагла праз знаёмых аплаціць дачцэ падрыхтоўчыя курсы да паступлення ва ўніверсітэт.
Калі мяне вызвалілі, я пакінула краіну з малодшым сынам, а дачка засталася ў Беларусі. Яна чалавек творчы і жадае атрымаць творчую прафесію. Таму яна здала іспыты і паступіла ва ўніверсітэт Літвы.
Цяпер ёй трэба аплаціць навучанне. Сама я не магу гэтага зрабіць, бо знаходжуся ў міграцыі з непаўналетнім дзіцем, і маіх даходаў ледзьве хапае на нас дваіх. Але для мяне вельмі важна каб дзяўчынка, якую я ўзяла маленькай і якую шмат чаму навучыла, не засталася без падтрымкі ў гэты важны для яе момант жыцця.
Сума збору:
2100 €
1400€ першапачатковы ўнёсак;
700€ інтэрнат на тры месяцы.