Мая гісторыя ў нашыя дні нікога не здзівіць. Жыццё нашай сям'і ішло добра да пэўнага моманту. Дачка працавала ў адзіным у Беларусі рэабілітацыйным цэнтры для жывёлаў. Дапамагала жывёлам-інвалідам. Выходжвала пільнавала іх, у асноўным у начны час. Было вельмі цяжка, але ёй падабалася памагаць тым, хто не можа сам сабе дапамагчы.
У чэрвені гэтага года ўсё кардынальна змянілася. Дачка знаходзілася адна дома. Чакала кур'ера, меўся прывезці штучнае малако для кацянят, якіх яна ўзяла на ператрымку. Званок у дзверы. Яна думала, што гэта кур'ер. Але вочка ў дзвярах было закрыта і чутныя галасы мужчын. Яна баялася адчыніць, але праз 20 хвілін заўважыла што пад дзверы пускаюць газ. І яна адчыніла…
Далей было першае затрыманне, суд і вырак 1,5 гады пазбаўлення волі з адбываннем тэрміну пакарання ў калоніі. Усё праз тое, што дачка не баялася казаць праўду і абараняць сваю грамадзянскую пазіцыю. Акрамя прысуду ад суда, «Менсктранс» выставіў пазоў аб спагнанні штрафу на вялізную суму. Наша сям'я мае патрэбу ў падтрымцы для таго, каб аказаць максімальную дапамогу дачкі, пакуль яна знаходзіцца ў зняволенні. Будзем удзячныя кожнаму за салідарнасць.
Якая сума неабходна?
1500 € — матэрыяльная дапамога сям'і; аплата паслуг адваката; медыцынскія і прадуктовыя перадачы.