Добры дзень. Мяне клічуць Дар'я.
Ад пагрозы палітычнага пераследу мне ўдалося схавацца ў Польшчы. Выпрабаванні ў эміграцыі, з якімі я сутыкнулася, накрылі мяне з галавой. І я прашу вашай дапамогі.
Я брала ўдзел у мірных пратэстах у сваім родным Брэсце, і проста цудам не патрапіла пад рэпрэсіўны каток (дзясяткі затрыманых і асуджаных па так званай «карагоднай справе»). Большасць маіх знаёмых апынуліся ці ў турме, ці ў эміграцыі. Я сама доўга адкладала ад'езд праз свае абавязкі: на той момант у нас з мужам было маленькае дзіця, я была цяжарная другім. Акрамя таго, пасля майго валанцёрства ў прытулку для жывёл, у нас пасяліліся назаўжды тры сабакі і кот.
Нажаль мая другая цяжарнасць перарвалася, потым пачалася вайна і памерла мая бабуля, якая гадавала мяне з 10 гадоў. Муж на той час працаваў у Польшчы, у Беларусі мяне нічога ўжо не трымала, а рэпрэсіі там толькі ўзмацняліся. Хоць я і выдаліла ўсе свае сацсеткі і пачысціла тэлефон, жыць у пастаянным страху было невыносна, і я вырашылася на ад'езд.
У Польшчы я легалізавалася, уладкавала дзіця ў сад, знайшла працу ў прытулку для жывёл. Усё было добра. Але раптам у сына выявіліся праблемы з вымовай, ён нават атрымаў інваліднасць і рэкамендацыі займацца са спецыялістамі. Мне прыйшлося сысці з працы і займацца яго развіццём і падтрымкай.
У 2024 годзе не вытрымаўшы выпрабаванняў цяжкасцямі мы з мужам развяліся. На мяне цяжкім грузам упалі ўсе фінансавыя праблемы: даўгі за арэнду кватэры, за садок. Спачатку захварэў і памёр кот, потым раптоўна захварэў адзін з сабак. Праз які час у мяне самой узніклі праблемы са здароўем.
Усё гэта патрабуе неадкладных аплат, і я проста не разумею, як мне адолець гэтыя выпрабаванні без вашай дапамогі. Каб забяспечыць сям'ю, я скончыла курсы кіроўцы аўтобуса. Але здаць іспыт з першага разу не атрымалася, паўторны іспыт платны і на гэта ў мяне таксама няма сродкаў.
Прашу дапамагчы выбрацца з гэтай фінансавай ямы, каб я магла скончыць пераадукацыю, пачаць зарабляць і вырашыць усе свае праблемы, якія зараз мне падаюцца невырашальнымі.
Дзякую кожнаму за донат і перапост маёй гісторыі!
Сума збору
€3450
€1800 – арэнда і камунальныя на 3 месяцы
€700 – выдаткі на дзіця на 3 месяцы (садок, адзенне, якія развіваюць матэрыялы)
€550 – лячэнне сабакі (давялося пакуль пазычыць €400) і корм жывёлам на 3 месяцы
€400 – арэнда аўтобуса і здача на ім экзаменаў