«Працу даводзіцца мяняць на барацьбу за жыццё». Збор былому супрацоўніку Офісу Святланы Ціханоўскай на лячэнне рэдкага віду раку

  • Гісторыя

Вітаю! Мяне завуць Данііл Гаркавы. З лістапада 2020 па сакавік 2025 года я працаваў у камандзе Святланы Ціханоўскай.

Гэтыя гады былі поўныя сэнсу, але і вялізнага стрэсу. Сталае напружанне, высокая адказнасць і адсутнасць адпачынку – усё гэта не мінула бясследна. У студзені 2025 года я прайшоў абследаванне, падчас якога дыягнаставалі анкалогію. Цяпер вектар працы даводзіцца мяняць на барацьбу за жыццё.

У мяне выявілі рэдкую форму раку – саркому мяккіх тканін. Настолькі рэдкую, што паводле статыстыкі медыцынскіх крыніц такія дыягназы ставяць літаральна адзінкам на мільён. У Беларусі, хутчэй за ўсё, людзей з такімі захворваннямі можна пералічыць па пальцах рук. У Літве, дзе я цяпер жыву, з такім тыпам саркомы практычна не сутыкаюцца.

Вельмі хутка стала зразумела, што трэба шукаць лячэння па-за межамі краіны. Мне ўдалося трапіць на кансультацыю да вопытнага хірурга-анколага ў Берліне, які спецыялізуецца на такіх рэдкіх пухлінах. Ён гатовы правесці аперацыю паводле спецыяльнай методыкі, якая дае найлепшыя шанцы на доўгатэрміновую рэмісію.

Што мяне чакае:
1. Найскладаная аперацыя па выдаленні пухліны з перасадкай тканін — праз асаблівасці саркомы выдаляць давядзецца вялікі ўчастак,
2. Прамянёвая тэрапія, якую я змагу прайсці ўжо ў Літве.

Кошт аперацыі і спадарожнага лячэння ў Нямеччыне – непад'ёмная для мяне сума. Таму ўпершыню за доўгія гады прашу дапамогі.

Усе гэтыя пяць гадоў я бачыў нашу беларускую салідарнасць і быў яе часткай, заўсёды ведаў, што ніхто не мусіць заставацца сам-насам са сваёй бядой. Усе пяць гадоў глядзеў, як беларусы выцягвалі адзін аднаго з самых складаных сітуацый. І ўпэўнены, што з вашай дапамогай гэтак жа зараз дам рады і я.

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто падтрымае!

Сума збору
€6436

€3655 – аперацыя па выдаленні пухліны і трансплантацыя тканін,
€2196 – пасляаперацыйны дагляд і 12 дзён у стацыянары,
€585 – сума для шпіталю на непрадбачаныя выдаткі (абавязковыя 10%, ад якіх нельга адмовіцца).
 

Сабрана:
€ 4 043 з 6 436