Дапамога актывістцы, асуджанай на 3 гады хатняй «хіміі»

  • Гісторыя
У лістападзе 2021 года я была арыштаваная за ўдзел у акцыях пратэсту. З лістапада 2021 года па сакавік 2022 г. знаходзілася ў СІЗА-1 па 342 артыкуле за ўдзел у маршах. Суд прызначыў мне абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову тэрмінам на 3 гады. Да арышту я працавала ў дзяржустанове, адкуль мяне звольнілі пасля затрымання. Пры спробах працаўладкавання, мне даводзілася ўсюды чуць адмову. Бо тэрміны падціскалі і ў РУУС патрабавалі даведку аб занятасці, то мне давялося ўладкавацца ў краму прыбіральшчыцай на 0.5 стаўкі з зарабкам у 300р. Са мной жыве дачка. Сёлета ёй споўнілася 18 гадоў. Яна вучыцца на платным аддзяленні ва ўніверсітэце і мне трэба ёй дапамагаць. У жніўні гэтага года грамадзянскі суд прысудзіў мне пазоў у памеры 50 000 за перакрыцце дарогі падчас маршу. На дадзены момант я праходжу лекаванне ў псіхатэрапеўта, і мне даводзіцца купляць нятанныя медыкаменты. На жаль, наяўных сродкаў не хапае для таго, каб паўнавартасна забяспечыць нашае жыццё. Таму мы будзем вельмі ўдзячныя кожнаму, хто выкажа нам падтрымку.
:
€ 72
Збор завершаны. Сабрана: € 72