Мужчыну арыштавалі ў верасні 2021 года і скаралі на два з паловай гады зняволення па «справе Зельцэра». Цалкам адбыўшы тэрмін, Раман* выйшаў на волю ў сярэдзіне 2023 года, прайшоўшы праз катаванні, маральны і фізічны ціск з боку супрацоўнікаў калоніі. Акрамя таго, умовы ўтрымання падарвалі ягонае здароўе – ён часткова страціў зрок і цяпер займаецца яго аднаўленнем.
Нягледзячы на складанасці і прадузятыя адносіны сілавікоў да былых палітвязняў, Раман вырашыў застацца ў Беларусі. На свабодзе ён сутыкнуўся з сур'ёзнымі цяжкасцямі ў пошуку працы і неабходнасцю аднаўлення здароўя.
«Спробы знайсці годную і добра аплачваную працу паводле спецыяльнасці не былі паспяховымі – мяне нідзе не бралі, – дзеліцца Раман. – Я падзарабляў у прыватных арганізацыях, але і там надоўга затрымацца не атрымалася. Апошняе месца працы я страціў праз негатыўнае стаўленне кіраўніцтва да людзей, звязаных з падзеямі жніўня 2020 года».
Нягледзячы на ўсе цяжкасці, мужчына не апускае рук і плануе зарабляць дыстацыйнай працай, каб аднавіць здароўе і забяспечыць сябе. Але для гэтага яму неабходны кампутар з якасным маніторам, які будзе бяспечны для зроку. Ён не просіць грошай на жыццё – яму патрэбен працоўны інструмент, які ён не можа дазволіць сабе без сталага даходу.
Раман дадае, што любая ваша дапамога стане неацэнным унёскам у яго вяртанне да нармальнага і паўнавартаснага жыцця ў Беларусі!
*Мы змянілі імя героя ў мэтах бяспекі, бо ён знаходзіцца ў Беларусі
Сума збору
€1500
€350 – манітор: 27 цаляў, IPS-матрыца з тэхналогіяй абароны зроку,
€250 – працэсар: Intel Core i5, 6 ядраў/12 плыняў,
€300 – відэакарта: NVIDIA GTX 1660 Super або аналагічная ад AMD (для камфортнай працы з графікай і шматзадачнасці),
€600 – астатнія кампаненты (матчына плата, аператыўная памяць, SSD, блок сілкавання, корпус, клавіятура і мышка).