Дапамога палітвязню, у сувязі вымушанай рэлакацыяй

  • Гісторыя

Мяне клічуць Чыкалёў Дзяніс. Да выбараў 2020 года актыўна дапамагаў аб'яднанаму штабу як валанцёр. Удзельнічаў у мірных акцыях. 9 жніўня быў у Менску ў раёне Стэлы, а 10 жніўня мяне затрымалі па 293 ст. 1 часткі. Пры затрыманні прымяняўся фізічны гвалт.

Пасля прад'явілі абвінавачанне па арт. 293 ч.2, 7,5 месяцаў прасядзеў у СІЗА на Валадарскага.

У самым пачатку быў прызнаны палітычным вязнем. У канцы папярэдняга следства мне перакваліфікавалі абвінавачанне на арт. 342 ч.1 і 28 сакавіка 2021 года прыгаварылі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем.

Ад Мінсктранса ў дачыненні да мяне пададзена іскавая заява на суму 6126 рублёў 81 капейка, у пакрыццё ўрону, нанесеным перакрыццем дарог (дарогі не перакрываў).

Быў вымушаны ўцякаць з Беларусі.

Якая сума неабходна?

2060 € — Аплата часовага жылля на перыяд пошуку працы + на ежу.

:
€ 678
Збор завершаны. Сабрана: € 678