Мяне завуць Лідзія Тарасенка, я звяртаюся да вас як каардынатарка фонду BYMEDSOL. Адной з нашых актывістак патрэбная дапамога.
Наста* паводле спецыяльнасці медсястра. Яна ўжо шмат год у актывісцкім руху, удзельнічала ў акцыях яшчэ ў 2000-х. У 2020 годзе з самага пачатку пратэстаў выходзіла на іх як медык. Калі ўзнікла наша арганізацыя, Наста актыўна ўлілася ў працу BYMEDSOL.
У 2021 годзе Насту схапіў ГУБАЗіК за ўдзел у маршах, яна адсядзела на Акрэсціна паводле адміністратыўкі. Пасля гэтага воляй лёсу апынулася ў краіне СНД, дзе нядаўна да яе прыйшлі сілавікі з ператрусам. Наста паспела з'ехаць да сяброў, але гэта толькі часовае рашэнне. Мы хочам знайсці ёй адваката, і на гэта патрэбныя грошы. Таксама, улічваючы сітуацыю, яна не можа хадзіць на працу – пакуль не вырашыцца праблема, Настцы патрэбныя сродкі на персанальныя выдаткі.
Я ведаю Насту асабіста, як і многія актывісты і медыкі. Яна – той класічны прыклад медыцынскай работніцы, якой не ўсё адно. Якая за шмат гадоў працы не выгарэла і не страціла эмпатыі да пацыентаў. Яна шчыра верыла, што пратэсты 2020 года былі пра чалавечнасць і грамадзянскую пазіцыю, якія важныя для медыкаў. Да гэтага часу, праз пяць гадоў, Наста знаходзіць у сабе сілы супраціўляцца дыктатарам і дапамагаць людзям. Таму зараз я прашу вас дапамагчы ёй. Дзякуй!
*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імя гераіні. Выява таксама згенеравана з дапамогай ШІ.
Сума збору
€1200
€500 – выдаткі на адваката
€700 – персанальныя выдаткі, пакуль не вырашыцца сітуацыя