Дапамога ў аплаце штрафу за БЧБ

  • Гісторыя

Працавала на Белшыне ў г.Бабруйск. З 11 жніўня 2020 г. пайшла ў адпачынак і на ўсялякі выпадак падрыхтавала заяву на звальненне, якое неўзабаве падпісалі – пасля актыўнага ўдзелу ва ўсіх мітынгах, зборах подпісаў за забастоўкі, і да т.п. дзеянняў, заблакаваўшы пры гэтым мой пропуск. І, парадокс у тым, што ні разу за гэты час не была затрыманая – не на мітынгу, не пры расклейцы ўлётак, не за бчб-песьні на плошчы, а затрымалі з-за налепкі на ўласным аўтамабілі.

Раніцай 20.05.21 я заўважыла, што маю машыну эвакуіравалі. Пасля таго, як я аплаціла штраф за няправільную паркоўку, мяне папрасілі пачакаць 5 хвілін для ўрэгулявання нейкіх пытанняў. Пасля чаго прыехаў нарад міліцыі і адразу пацікавіліся ці не з «гэтых» я. Я сказала, што налепку я не клеіла, але гэтыя погляды падзяляю. Пасля мяне папрасілі праехаць з імі. Затрымалі мяне ў 11.30 20.05, да 02.30 21.05 я знаходзілася ў ізалятары ў РАУС Савецкага раёна. 21.05 у 3 гадзіны ночы, нас павезлі на Акрэсціна. Там ужо было лягчэй, таму што я была не адна, са мной былі яшчэ 2 дзяўчынкі майго ўзросту. Было вельмі холадна. Натуральна, ніякага матраца і коўдры нам не далі (але мы і не чакалі), грэліся сябар аб сябра, нават ненадоўга атрымоўвалася заснуць.

Рашэннем суда быў штраф у памеры 100 базавых велічыняў.

Якая сума неабходна?

550 € — Гэтай сумы не хапае для аплаты штрафу.

:
€ 10
Збор завершаны. Сабрана: € 10