Андрэй Васора – чалавек, якога ведалі і паважалі, як у Беларусі, так і ў Польшчы. Ён родам з Ліды, але ў 2021 годзе мусіў пакінуць сваю радзіму. Пасля таго, як у ягоны дом уварваліся супрацоўнікі АМАПа, Андрэй з'ехаў у Польшчу і пачаў жыццё нанова.
У Беластоку ён адкрыў хостэл «САВА», дзе дапамагаў многім людзям у цяжкіх сітуацыях. Андрэй падтрымліваў ветэранаў, якія вярталіся з вайны ўва Ўкраіне, і дапамагаў эмігрантам, сярод якіх быў журналіст Вадзім Доўнар.
У снежні 2024 года з Андрэем адбыўся няшчасны выпадак, праз які ён атрымаў сур'ёзную траўму і ўпаў у кому. На працягу 25 дзён сям’я змагалася за ягонае жыццё, але, на жаль, 20 студзеня 2025 года Андрэй памёр.
Цяпер ягонай сям'і неабходна дапамога. Сродкі збіраюцца на аплату лячэння ў шпіталі і арганізацыю пахавання.
Андрэй быў чалавекам з вялікім сэрцам, які рабіў шмат дабра для іншых. Цяпер прыйшоў час дапамагчы ягоныс блізкім. Любая ваша падтрымка мае вялікае значэнне і будзе ўспрынята сям'ёй з глыбокай падзякай.
Сума збору
€7000
€4000 – арганізацыя пахавання.
Гэтая сума пойдзе на аплату ўсіх выдаткаў, звязаных з развітаннем з Андрэем. У яе ўваходзіць арэнда залы для развітальнай цырымоніі, падрыхтоўка цела да пахавання, крэмацыя. Гэта неабходны мінімум, каб правесці годнае развітанне.
€3000 – аплата лячэння.
Гэтая сума разлічана прыблізна, паколькі канчатковы рахунак ад шпітаоя сям'я атрымае пазней. У яе ўваходзяць выдаткі за час, які Андрэй правёў у рэанімацыі.