Дапамога сям'і і аплата адваката

  • Гісторыя

Мы — сям'я з 3х чалавек. Дачцэ 11 гадоў.
У студзені мяне і маю жонку затрымалі карнікі за ўдзел у мітынгах 2020 у Менску. Нас змясцілі ў СІЗА на 4 месяцы, а потым асудзілі па артыкуле 342 і прызначылі 3 гады “хіміі”.

Пакуль мы былі ў турме, за дачкой глядзела бабуля-пенсіянерка. Іншая бабуля (мая маці, 84 гады) сама мае патрэбу ў наглядзе. Ёй тым часам дапамагалі суседзі.

На жаль, мы абодва засталіся без працы. Знайсці новую працу з нашымі прысудамі даволі складана, бо працадаўцы баяцца ўвагі міліцыі. Ў нас назапасіўся доўг за арэнду жылля (4 месяцы па 300 еўра) і за камунальныя плацяжы. Яшчэ, праз тое, што пры затрыманні ў нас зламалі ўсе сродкі сувязі (цэлы застаўся толькі ноўтбук дачкі), мы ўзялі ў крэдыт у аператара А1 два самыя простыя тэлефоны па 400 рублёў. Таксама харчаванне 3 чалавек адымае большую частку бюджэту.
Мы шукаем магчымасць выйсці з гэтай сітуацыі і прывесці справы ў парадак, а пакуль просім вас падтрымаць матэрыяльна нашу сям'ю.

Якая сума неабходна?

2850 € — арэнда жылля і камуналка, тэлефанія, інтэрнэт, пражытак 3 чалавек, лекі, праезд, школа.

:
€ 1 264
Збор завершаны. Сабрана: € 1 264