Дапамога палітычнай уцякачцы, сям'я якой была рэпрэсаваная

  • Гісторыя

Мяне завуць Дыяна і ў 2020 годзе, разам з усёй сям'ёй, мы ўключыліся ў палітычнае жыццё, а з 10 жніўня ўдзельнічалі ва ўсіх пратэсных акцыях. Мая сям'я падвергнулася рэпрэсіям. Айчым быў затрыманы, абвінавачаны і асуджаны па артыкуле 368 ч. 1 КК Рэспублікі Беларусь. Усё гэта адбывалася ў перыяд з сакавіка 2022 па май.

Мая сям'я валодала невялікім сямейным бізнэсам. Пакуль айчым сядзеў у турме, на бізнэс быў здзейснены ціск дзяржаўнымі органамі і ён быў ліквідаваны. Таксама пачаўся пераслед у адносінах да маёй маці з боку органаў унутраных спраў. У нашым доме праводзіліся ператрусы, наша маёмасць была апісаная. Нас з мамай выклікалі на допыты. Да апеляцыйнага суда айчым быў адпушчаны з турмы пад падпіску аб нявыездзе і мы прынялі рашэнне пакінуць краіну.

Выязджалі паасобна, але праехаць у Грузію ўдалося толькі мне. На сённяшні дзень пытанне з гуманітарнай візай у Польшчу вырашанае, але ў выніку працяглага знаходжання ў Грузіі, тыя невялікія грошы, якія ў мяне былі з сабой — амаль скончыліся. Маю патрэбу ў сродках на пералёт у Польшчу і для ўладкавання на першы час.

Якая сума неабходна?

935 € — пералёт Тбілісі-Варшава; пачатковае ўладкаванне.

:
€ 256
Збор завершаны. Сабрана: € 256