«Рэальна галадаю». Беларус у Грузіі адной нагой на вуліцы – патрэбныя грошы на жыллё і ежу

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Уласнік камп’ютарнага сэрвісу, дзе працаваў Антон*, закрыў фірму. Пасля гэтага мужчына з цяжкасцю знайшоў працу, але заробку ледзь хапае на жыллё.

Мяне завуць Антон, і цяпер я вымушаны выжываць у Грузіі.

У эміграцыі я апынуўся яшчэ ў 2020 годзе. Тады, у жніўні, вырашыў выйсці на вуліцу, бо зненавідзеў чалавека, які вырашыў пагандляваць нашай краінай. 11 жніўня я стаяў у счэпцы – тады супрацоўнік міліцыі паспрабаваў выцягнуць з яе пацана. Я не вытрымаў і палез у бойку. Я вельмі спадзяюся, што разбіў твар сілавіка не менш, чым ён мне.

Пасля сутыкнення вырашыў не ісці дадому, і чуццё мяне не падвяло. Раніцай сазвоніўся з суседам і даведаўся, што да мяне дадому ламіліся тры сілавікі. Гэты дзень стаў для мяне апошнім у Беларусі.

Пасля ад’езду я два гады жыў у Расіі, працаваў у сэрвісе. Але пасля 2022 года, калі там пачалася z-істэрыя, заставацца не мог. Тады як раз пазнаёміўся з мясцовым міліцыянерам, ён зрабіў запыт у МУС РБ – там адказалі, што я не знаходжуся ў міжнародным вышуку. Тады адразу ж з’ехаў у Грузію.

Там я ўладкаваўся ў сэрвіс па рамонце і абслугоўванні камп’ютарнай тэхнікі. Пэўны час была і праца, і заробак, я нават заданаціў у BYSOL. Але некалькі месяцаў таму ўласнік таго сэрвісу закрыў бізнес.

Шукаць новае месца аказалася складана, у Грузіі працы практычна няма. Уладкаваўся ў іншы цэнтр, але плацяць тут каля 200 долараў. Самае таннае жыллё каштуе прыкладна столькі ж. Раней спраўляўся: сабраў усе ашчаджэнні, якія толькі змог, прасіў дапамогі ў сяброў. Задаўбаў я іх канчаткова, але без хлеба не пакінулі. Грузінскі сябар нават карту сваю заробкавую даў, каб я мог за праезд плаціць.

Але лепш не становіцца, грошай няма, сядзець на шыі ў сяброў не магу. Некалькі тыдняў таму ўзнікла пытанне з высяленнем з хостэла, дзе я жыву.

Зараз нібыта высяляць не плануюць, я пасябраваў з адміністратаркай хостэла і пакуль што жыву ў доўг. Але яна мала што вырашае. Так што, можа сёння не выселяць, а заўтра – фіг ведае.

Каб выжыць, прадаю апошнюю тэхніку, падпрацоўваю. Рэальна галадаю. Пра тое, каб схадзіць да лекара, увогуле маўчу, а мне патрэбны і стаматолаг, і акуліст, і дэрматолаг.

Я ўжо дайшоў да краю – не дай вам Бог такога стану. Буду ўдзячны за якую-кольвек дапамогу, каб выйсці з гэтай сітуацыі.

*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імя героя. Выява згенераваная з дапамогай ШІ.

Сума збору 
€2000

€1000 – жыллё на некалькі месяцаў
€500 – візіты да дактароў
€500 – харчаванне, праезд і адзенне

Сабрана:
€ 10 з 2 000