Збор сродкаў на рэабілітацыю для Ганны

  • Гісторыя

Я, як і многія беларусы, была не згодная з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года. Пасля абвяшчэння вынікаў выбараў, я проста не змагла застацца дома і маўчаць, бачачы несправядлівасць у сваёй краіне.

Таму 9 жніўня я выйшла на вуліцу і прыняла ўдзел у мірным мітынгу, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Пасля гэтага неаднаразова ўдзельнічала ў іншых мітынгах супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі, супраць гвалту і жорсткасці з боку нелегітымнай улады. На адным з мітынгаў была збітая і затрыманая супрацоўнікамі міліцыі.

Правяла трое сутак у ІЧУ. Пасля гэтых падзей надышлі праблемы са здароўем, пачала балець нага пры хадзе. Але ў Беларусі да лекара звярнуцца я не паспела, т.я. у сувязі з пагрозай узбуджэння крымінальнай справы за ўдзел у мітынгах, вымушана была пакінуць сваю краіну.

Ужо знаходзячыся ў Польшчы, маё самаадчуванне моцна пагоршылася: боль у назе ўзмацніўся і пачаліся болі ў спіне. Таму я запісалася на прыём да лекара. Візіта прыйшлося чакаць паўгода, а потым прызначылі абследаванне. Па выніках МРТ быў пастаўлены дыягназ (экструзія міжхрыбеткавага дыска L5-S1) і прызначаная тэрміновая аперацыя.

Мой стан працягвае пагаршацца і зараз любы рух прыносіць мне востры боль. Па гэтай прычыне я ўжо тры месяцы не выходжу з дому без вострай неабходнасці (паходы да лекара). Гэтая аперацыя дапаможа мне вярнуцца да паўнавартаснага жыцця без болю.

Буду вельмі ўдзячна за любую дапамогу.

Якая сума неабходна?

1000 € – выдаткі звязаныя з рэабілітацыяй.

:
€ 1 008
Збор завершаны. Сабрана: € 1 008