Беларуска адсядзела тры гады за відэа з расійскім верталётам — яна выехала ў Польшчу і просіць дапамагчы адаптавацца

  • Гісторыя

Мяне завуць Ганна Пышнік, я экс-палітзняволеная. Мяне асудзілі на тры гады калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Так сілавікі ацанілі відэа з расійскім верталётам над Мазыром, якое я даслала незалежным медыя.

Да затрымання я жыла з дачкой у Мазыры, працавала аператаркай у клубе. Адразу пасля выбароў 2020 года ўлілась у пратэсты, удзельнічала ва ўсіх акцыях у сваім горадзе і аднойчы ў Мінску.

Вельмі балюча ўспрыняла пачатак вайны. Асабліва цяжка было разумець, што расійскія войскі ішлі ва Украіну ў тым ліку з нашага горада. Вельмі жахліва было бачыць расійскіх вайсковых у горадзе, таму здымала іх і адпраўляла ў СМІ. Гэта адзінае, што можна было зрабіць. Нажаль, я не магла голымі рукамі спыняць вайсковыя калоны.

У сакавіку 2022 мяне затрымалі. Чакала сантэхніка, а прыйшоў ГУБАЗіК. Мяне не білі,  але абражалі, пагражалі забіць катоў. Правялі ператрус і завезлі ў следчы камітэт, а пасля ў ІЧУ. Насамрэч прыйшлі праз тое, што «засвяцілася» ў акцыях. А потым высвятлілі, што адпраўляла відэа – і завялі «экстрэміскую» справу. Праз некалькі месяцаў асудзілі на тры гады зняволення. 

У калоніі было зусім жахліва: пастаянны псіхалагічны ціск, абразы і здзекі, усё “бонусы” палітычных вязняў. Атрымлівала рапарты, за што стала злосніцай і атрымала надзор па вызваленні. У калоніі шыла (навучылася рабіць гэта вельмі няблага), гэта дапамагала хутчэй перажыць час там.

Калі мяне затрымалі, дачцэ было дзевяць год. Усё гэта ёй далося вельмі цяжка. Аднакласнікі здзекваліся, што яе маці зэчка. Яна дагэтуль не зусім адыйшла, у дзіцёнка моцная псіхалагічная траўма.

Пасля свайго вызвалення я некалькі месяцаў жыла пад надзорам. Міліцыя пастаянна прыходзіла з праверкамі, і днём, і ноччу. Правакавалі мяне на парушэнні. Таксама перад вызваленнем з калоніі прыязджаў ГУБАЗіК — яны паабяцалі, што прыйдуць за мной зноў.

Таму вырашыла не чакаць гэтага. Напачатку лютага выехала з Беларусі пры дапамозе BYSOL. Гэта быў няпросты шлях, але нарэшце мы апынуліся сапраўды ў бяспецы.

У Польшы я пакуль яшчэ не ўладкавалася, жывём з дачкой у шэлтэры для экс-палітвязняў. Яна ўжо ходзіць у школу, ёй трошкі прасцей. А вось я адчуваю сябе разгубленай і не ведаю, што рабіць далей. Планую ўладкавацца на працу і зняць жытло, але на гэта неабходны час. А дапамога нам патрэбна зараз, бо я прыехала ў чужую краіну з адным заплечнікам. Буду вельмі ўдзячна за любую падтрымку!

Сума збору:
€4000

€2000 – арэнда кватэры на першыя тры месяцы,
€1000 – набыццё тэлефона і ноўтбука,
€600 – адзенне і абутак для дачкі, рэчы для школы,
€400 – ежа і побытавыя расходы на першы час.

Сабрана:
€ 464 з 4 000