Дапамога Ганне выстаяць у барацьбе з ракам

  • Гісторыя

Тры гады таму я спалохалася наступстваў свайго ўдзелу ў маршах і з'ехала ў Польшчу. Знайшла працу, будавала новае жыццё. Але ўсё паламалася.

У красавіку гэтага года мне паставілі страшны дыягназ, да якога я была не гатова: рак. Я прайшла праз усе стадыі прыняцця сваёй хваробы і прыняла цвёрдае рашэнне змагацца за сваё жыццё.

У мяне была цяжкая аперацыя па выдаленні пухліны. Я засталася без маціцы, яечнікаў, часткі брушнай мышцы (яна называецца «вялікі сальнік»), а таксама лімфавузлоў і селязёнкі. На жаль, падчас аперацыі мне пашкодзілі мачавую сістэму, таму пазней паставілі штучны мачаточнік. Агулам я правяла ў шпіталі паўтара месяца. А ў ліпені мяне выпісалі дадому праходзіць інтэнсіўны курс хіміятэрапіі. Агулам 6 цыклаў.

На шчасце, працадаўца захаваў маю страхоўку. Дзякуючы гэтаму я не плаціла за большую частку лячэння. Але цяпер у мяне заканчваюцца сродкі на жыццё.

Дапамажыце мне пратрымацца яшчэ некалькі месяцаў, пакуль я не пачну адчуваць сябе лепш і пакрысе вяртацца да нармальнага жыцця. Спадзяюся, што ўсё пройдзе добра і прыкладна ў кастрычніку я паспрабую вярнуцца на працу. А цяпер мне патрэбныя сродкі, каб аплаціць жыллё ў Гданьску (жнівень, верасень і кастрычнік), а таксама сродкі на ежу і лекі.

Дзякуй вам за надзею.
Ляшчынская Ганна.

Сума збору

€2600

€1300 – арэнда жылля на 3 месяцы
€1300 – ежа і лекі, якія не пакрываюцца страхоўкай на гэты час

:
€ 3 199
Збор завершаны. Сабрана: € 3 199