Збор на пахаванне Андрэя Бардухаева-Арла

  • Гісторыя

Мяне клічуць Алеся Бардухаева-Арол. Я жонка Андрэя.
Ён быў акцёрам, актывістам, чалавекам, які ўсё сваё жыццё жыў не толькі для сябе.

Многія ведалі яго па ролях у тэатры. Хтосьці – па ролях у кіно. А хтосьці ведае яго голас.
Андрэй агучваў незалежныя навіны, супрацоўнічаў з «Флагштокам» і быў голасам «Альянсу раследвальнікаў Беларусі». Ён змагаўся з рэжымам, казаў праўду, удзельнічаў у жыцці беларускай супольнасці і дапамагаў тым, каму было цяжэй.

За праўду, якую ён казаў, ягоныя асабістыя каналы не раз прызнаваліся экстрэмісцкімі.
Ён прайшоў праз эміграцыю і цяжкую хваробу, але ніколі не пераставаў быць побач з іншымі.

Ён ніколі не прасіў дапамогі для сябе. «Камусьці патрэбней», – паўтараў ён, нават калі было зусім дрэнна. Да канца верыў, што выжыве. Працаваў, пакуль мог, нават з кропельніцай. Нікому не казаў, наколькі яму цяжка.

Андрэй пайшоў 5 ліпеня.

Хаваць роднага чалавека – гэта адна з самых цяжкіх рэчаў, што можа здарыцца.
А калі ты робіш гэта ў іншай краіне, дзе ўсё зроблена інакш, становіцца ў тысячу разоў складаней.
І кожнае гэтае «інакш» мае свой кошт. Мы аказаліся да гэтага не гатовыя. Хаця як да гэтага наогул можна быць гатовымі?

З самага пачатку мы ведалі, што хочам развітвацца па-нашаму: з адпяваннем, з сапраўднай царкоўнай службай, з цёплым, жывым развітаннем.
І мы гэта зрабілі.

Пасля яго смерці сябры адкрылі збор. Атрымалася сабраць каля €2800.
Гэта вялізная падтрымка. Я дзякую кожнаму, хто быў побач. Ад усёй душы.

Але агульныя выдаткі на пахаванне, адпяванне, пахаванне ўрны, транспарт, кветкі і памінальны абед склалі каля €5000.

Цяпер засталася частка, якую мы не можам закрыць самастойна – а гэта каля €2000. Таму і прашу аб дапамозе.

Калі ў вас ёсць магчымасць падтрымаць, я буду вельмі ўдзячна.
Дзякуй, што вы побач.
Алеся.

Сума збору
€2000

Агульныя выдаткі на пахаванне Андрэя склалі каля €5000 – з улікам крэмацыі, пахавання, месца ў калумбарыі, транспарту, кветак і памінальнага абеду. Частку гэтай сумы мы змаглі пакрыць самі і дзякуючы дапамозе сяброў. Цяпер не хапае прыкладна €2000, каб цалкам закрыць усе выдаткі.

Сабрана:
€ 261 з 2 000