Дапамога Аляксею са страйкаму МТЗ, які трапіў пад рэпрэсіі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мяне завуць Аляксей. Доўгі час я працаваў на МТЗ. Падчас падзей жніўня 2020 года я выходзіў на стачку і ўдзельнічаў у маршах. У верасні 2020 года мяне затрымалі за публічнае выказванне пазіцыі наконт вынікаў выбараў. Судзілі паводле артыкула 23.34 і далі 8 сутак.

Трое сутак мая сям'я не ведала, дзе я знаходжуся. У жонкі пачалі адымацца рукі. Дзеці не ведалі, што рабіць. У гэты час мяне трымалі ў Ленінскім РУУС, а потым — на Акрэсціна, дзе прыніжалі і аказвалі маральны ціск.

Пасля Акрэсціна мяне перавялі ў Жодзіна. Калі я і іншыя затрыманыя выходзілі з «аўтазаку» – нас сустракалі з аўчаркамі. Завялі ў памяшканне, якое было адкладзена пліткай. Патрапіўшы туды, мне стала вельмі вусцішна. Я падумаў, што на гэтым маё жыццё сканчаецца. Нас даглядзелі і адправілі ў камеры.

Пасля таго, як я выйшаў на волю — ціск стаў аказвацца на месцы працы. Мяне падстаўлялі, урэзалі заробак. Доўгі перыяд прыніжэнняў і гвалту паўплываў на маё рашэнне пакінуць краіну.

Цяпер я маю патрэбу ў дапамозе для арэнды жытла і пераезду маёй сям'і.

Якая сума неабходна?

1030 € — арэнда жытла, пераезд сям'і

:
€ 700
Збор завершаны. Сабрана: € 700