«Веру ў салідарнасць і хачу дажыць здаровай да «Жыве Беларусь!» на Нямізе»

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Увосені 2021 года Алеся*, была актывісткай грамадзянскай супольнасці, валантэркай і назіральніцай на судах ад праваабарончага цэнтру «Вясна», была вымушаная пакінуць Беларусь, бо не па чутках ведала, што значыць апынуцца ў полі зроку КДБ і Следчага камітэта.

«Раніцай да мяне дадому прыйшлі сілавікі, павезлі, пачалі «размову» пра тое, як мяне праплаціў дзярждэп, і колькі плацілі за ўдзел у пратэстах, – узгадвае Алеся. – А пасля гэтага… нечакана адпусцілі. Нават пашпарт пакінулі. Я не стала чакаць другога акта: сабрала ўсё, што магла, і выехала ўжо на наступны дзень».

Да гэтага ў яе ўжо быў сумны досвед – некалькі сутак на Акрэсціна ў 2020 годзе. Тады беларуска выйшла паглядзець, як затрымліваюць суседку, і апынулася ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

«Пятнаццаць сутак арышту сталі «бонусам за валантэрства», – кажа дзяўчына з іроніяй.
З таго часу Алеся жыве на эміграцыі, цяпер – у Грузіі. Тут яна працягвае падтрымліваць палітвязняў і тых, з кім пазнаёмілася падчас валантэрскай працы.

«Часам цёплае слова значыць больш, чым грошы. Але і без грошай, вядома, цяжка, – падкрэслівае Алеся. – Я столькі разоў за апошнія пяць гадоў адпраўляла беларусаў адкрываць зборы. Угаворвала, што прасіць дапамогі – гэта не сорамна. Бо многія жадаюць дапамагчы, але не ведаюць як. І вось сама апынулася ў такой сітуацыі».

Увесну 2024 гады на дзяўчыну адначасова абрынуліся дзве бяды: яна страціла працу і патрапіла ў лякарню. Аперацыя, рэабілітацыя, медыкаменты – усё гэта ў выніку вылілася ў суму, якую зараз ёй проста не пацягнуць. Хварэць у іншай краіне, без страхоўкі і фінансавай падушкі – жахліва. Асабліва калі табе няма на каго разлічваць, акрамя добрых людзей.

«Веру, што дзякуючы салідарнасці дажыву здаровай да таго дня, калі на Нямізе загарацца бел-чырвона-белыя літары «Жыве Беларусь!».

*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імя гераіні. Малюнак згенераваны з дапамогай ШІ.

Сума збору
€2500

€1000 – аперацыя (уключаючы працу хірурга і стацыянар);
€800 – пяцідзённая рэабілітацыя, працэдуры і медыкаменты;
€300 – паўторнае абследаванне;
€400 – частковае пакрыццё даўгоў і базавыя выдаткі на жыллё і харчаванне ў перыяд аднаўлення.
 

Сабрана:
€ 64 з 2 500