Дапамога актывістцы Вікторыі, якая пасля вайны сутыкнулася з цяжкасцямі ў ментальным здароўі

  • Гісторыя

Віка жыла ў Грузіі і стварала беларускія праекты, знаходзячыся ў эміграцыі. Аднак вайна, расхістаны псіхалагічны стан яшчэ да яе, эміграцыя — ўсё гэта пакінула след на ментальным здароўі.

У сакавіку, пасля пачатку вайны, Віка перажыла зрыў і патрапіла ў псіхіятрычную клініку ў Грузіі. Пасля месяца знаходжання ў клініцы, ёй стала лепш, але яна прымала вельмі шмат лекаў, якія былі няправільна падабраныя. Гэта прывяло да дзвюх спроб суіцыду ўжо ў Польшчы, куды яна пераехала ў ліпені ў спробе нанова будаваць сваё жыццё.

Ужо трэці месяц Віка знаходзіцца ў шпіталях — спачатку таксікалогіі праз атручванне таблеткамі з дадатковым ускладненнем у выглядзе запалення лёгкіх. Пасля — у псіхіятрыі.

Яе страхоўка не пакрывае праблем з ментальным здароўем, а на лекаванне патрабуецца каля 7 тысяч даляраў. Калі Віка не выплаціць грошы, яе справу перададуць у суд, а пасля — дэпартуюць у Беларусь. Дзяўчына будзе вельмі ўдзячная кожнаму, хто выкажа ёй падтрымку і салідарнасць на гэтым этапе жыццёвага шляху.

Якая сума неабходна?

7000 € — пакрыццё часу знаходжанне ў шпіталі (на дадзены момант ужо тры месяцы).

Сабрана:
€ 7 162 з 7 000