Дапамога сям'і актывістаў у Польшчы

  • Гісторыя

Мяне завуць Марына.

Я 3D-мастачка з Беларусі, цяпер жыву ў Польшчы і шукаю працу. Але пра ўсё па парадку…

У 2020 годзе пасля выбараў мы з мужам удзельнічалі ў шматлікіх акцыях пратэсту — хадзілі на маршы, стаялі ў ланцужках салідарнасці, ездзілі павольна на машыне, каб перашкодзіць руху сілавікоў.

Падчас аднаго з такіх маршаў мяне затрымалі. Спачатку далі суткі, а праз месяц быў ператрус і суд на якім мяне прызначылі падазраванай па крымінальнай справе (арт КК РБ 342 – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Да 2023 года ўсё было ціха. Мы жылі ў Беларусі і спрабавалі неяк адаптавацца да новай рэальнасці. Аднак напрканцы 2022 года нам пачалі тэлефанаваць супрацоўнікі міліцыі і пытацца, дзе мы знаходзімся. Пасля нас з мужам выклікалі на допыт. Мы спалохаліся, зрабілі гуманітарныя візы і з'ехалі ў Польшчу.

На новым месцы мы сутыкнуліся з цяжкасцямі. Стары працадаўца не жадае з намі працаваць, праз інкубатар знайсці новую працу складана, а ІП пакуль што адкрыць мы не можам. Нешта па дробязі падзарабляем, але грошай усё роўна не хапае.

Будзем удзячныя, калі вы зможаце нас падтрымаць грашыма, пакуль мы шукаем працу.

Сума збору:

€1000

Аплата кватэры + камунальныя на месяц — €650
Лекі, аплата тэлефонаў і інтэрнэту, прадукты — €350

:
€ 783
Збор завершаны. Сабрана: € 783