Дапамога беларускаму актывісту, вымушанаму эміграваць двойчы

  • Гісторыя

Мяне завуць Паша, я – беларускі актывіст. З 2018 года я з'яўляўся валанцёрам ліквідаванага НДА «Радзіслава», якое на працягу 20 гадоў аказвала дапамогу жанчынам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту. З 2020 года я выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, адкрыта выказваючыся супраць гвалту з боку ўладаў. Я браў удзел ва ўсіх пратэстах і аўтапрабегах.

У жніўні 2020 года, пасля таго, як я ўбачыў масавыя катаванні і затрыманні — я вырашыў прапанаваць свае паслугі (працую цырульнікам) людзям, чые валасы былі абстрыжаныя або вырваныя падчас жнівеньскіх падзей. На фоне рэпрэсій у адносінах да арганізацыі «Радзіслава», я быў вымушаны з'ехаць з Беларусі ўлетку 2021 года. Бо з 2018 года я быў блізкі з Вольгай Гарбуновай, якая з'яўляецца палітвязняй, якая атрымала 3 гады хатняй «хіміі» без накіравання, — я быў вымушаны з'ехаць ва Украіну, бо асцерагаўся ціску на Вольгу праз мяне, паралельна баючыся, што сваімі словамі я магу нашкодзіць зыходу яе справы, ў выпадку яе затрымання.

У лістападзе 2021 года гэтак і здарылася. Вольгу Гарбунову затрымалі, паўгода трымалі ў СІЗА. Як аказалася, гэта быў зроблена ў тым ліку для таго, каб дачакацца, пакуль я вярнуся, каб мець магчымасць націснуць на яе. У гэты ж час з яе тэлефона на праўладныя каналы былі зьлітыя відэа з акцыяў, у якіх я браў удзел.
Ва Украіне я стаў валанцёрам «ЛаСтрада Украіна» — грамадскай праваабарончай арганізацыі, якая займаецца пытаннямі гендэрнай роўнасці, барацьбой з гендэрным гвалтам, а таксама супрацівам гандлю людзьмі. 9 сакавіка 2022 года ГА «Радзіслава» была ліквідаваная.

Пасля пачатку вайны ва Ўкраіне, я быў змушаны з'ехаць у Польшчу, дзе знаходжуся на цяпер. На дадзены момант я займаюся пытаннямі легалізацыі свайго знаходжання ў краіне, спрабую захаваць моцна зламанае ментальнае здароўе. Я шукаю падтрымкі, таму што ў мяне няма і не было магчымасці забяспечыць сабе ні ў адной з вымушаных міграцый фінансавую бяспеку. Я не заўсёды маю магчымасць забяспечыць сабе базавыя патрэбы, такія як аплата жылля і ежы, не кажучы ўжо пра лекаванне, якое мне вельмі патрэбна ў сувязі з маім ментальным дыягназам і фізічнымі захворваннямі.

Я шукаю працу, але мне трэба крыху больш часу, чым звычайнаму чалавеку, бо ў мяне ёсць дыягназ — біпалярнае расторойства асобы. Ён моцна абвастрыўся на фоне выбараў, першай эміграцыі, а потым на фоне вайны. Праз яго мне вельмі цяжка існаваць, таму што першапачаткова неабходна ўвайсці ў рэмісію. Таму я вырашыў арганізаваць гэты збор.

Асноўнае маё запатрабаванне — гэта знайсці сродкі на аплату жылля на два месяцы, ежу, псіхіятра і лекі, каб я мог дазволіць сабе сканцэнтравацца на сваім лекаванні і ў спакойным тэмпе легалізаваць сваё знаходжанне і шукаць працу.

Якая сума неабходна?

1500 € — арэнда жылля на два месяцы; ежа; лекі.

Сабрана:
€ 160 з 1 500