Падтрымка і развіццё каналаў праекта «Пратэсты ў свеце»

  • Гісторыя

Ужо больш за пяць гадоў рэдакцыя праекта «Пратэсты ў свеце» маніторыць мноства расейска- і англамоўных крыніц у пошуках самай актуальнай інфармацыі з усяго свету. Як толькі недзе пачынаюцца хваляванні, адбываюцца катаклізмы ці проста нешта экстраардынарнае і вартае ўвагі, можаце быць упэўненымі, што інфармацыя пра гэта літаральна адразу з'явіцца на нашым Тэлеграм-канале. На працягу ўжо двух гадоў мы працуем зусім без выходных, прысвячаючы вядзенню канала большую частку нашага вольнага часу.

Нядаўна мы вырашылі падняць прафесійную планку і выходзіць на новы ўзровень. Мы жадаем пачаць здымаць уласныя кароткія ролікі і развівацца не толькі ў Telegram, але і на іншых платформах, першым чынам у Tiktok.

Таму мы звяртаемся да ўсіх нашых падпісчыкаў з просьбай аб дапамозе. Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы хочаце бачыць больш кантэнту на канале — вы можаце падтрымаць нас матэрыяльна.
Будзем удзячныя нават за самае сімвалічнае ахвяраванне!

З «пратэсным» прывітаннем,
Рэдакцыя.

Якая сума неабходна?

3800 € – Запытаная сума неабходна для пакрыцця часткі выдаткаў на куплю абсталявання для здымкаў, ліцэнзіі на платныя сэрвісы, а таксама сімвалічныя ганарары супрацоўнікам.

Сабрана:
€ 771 з 3 800