Поўнамаштабнае ўварванне расейскай арміі ва Украіну прывяло да вялікіх ахвяр як сярод вайскоўцаў, так і сярод мірнага насельніцтва.
У вызваленых сёлах і пасёлках расейскія вайскоўцы мэтанакіравана пакідаюць вялікую колькасць боепрыпасаў, спецыяльна ўсталёўваюць выбуховыя прылады, супрацьпяхотныя міны, міны-пасткі на палях, мастах, грунтавых дарогах, у лясах, пасадках, крамах, дамах, машынах, цацках і нават у трупах людзей.
Паводле ацэнак ААН, на размінаванне тэрыторый пасля перамогі спатрэбіцца не менш за 250 мільярдаў даляраў: «Прынамсі, менавіта столькі Украіне спатрэбіцца для гуманітарнага размінавання ўсіх земляў, у тым ліку часова акупаваных». Паколькі замініравана каля 300 000 квадратных кіламетраў, гэта каля 13% плошчы краіны. Поўнае размінаванне зойме ад 5 да 7 гадоў.
Цяпер мы збіраем сродкі для набыцця мінашукальнікаў Garrett ATX для добраахвотніцкага фармавання № 1 Сіл тэрытарыяльнай абароны Узброеных Сіл Украіны.
Якая сума неабходна?
9000 € — набыццё мінашукальнікаў Garrett ATX