Эстафета салідарнасці: Аб'яднаемся для падтрымкі Беларусі

  • Гісторыя

Вітаем!

Праект «Галасы праз межы» («Voices Across Borders») праводзіць міжкантынентальную эстафету салідарнасці ў падтрымку Беларусі. Яна стартавала ў кастрычніку і завершыцца 18 снежня – у Міжнародны дзень мігранта. Фіналам эстафеты стане імпрэза у Варшаве. Гэтая дата абвешчана асноўнай па зборы сродкаў.

Пасля выбараў 2020 года наша краіна сутыкнулася з паглыбленнем рэпрэсій, пагрозай культурнай самабытнасці і ціскам на суверэнітэт. Каб супрацьстаяць гэтаму, мы запланавалі серыю афлайн і анлайн-мерапрыемстваў па ўсім свеце. Наша мэта – прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці і падтрымаць пераследуемых беларусаў.

Што мы робім?

З нашай падтрымкай беларускія дыяспары па ўсім свеце аб'ядналіся і правядуць нацыянальныя вечары-знаёмствы «Get to know Belarus!». Запрошаныя — звычайныя замежнікі, якім раскажуць пра нашу краіну, яе прыгажосць, культуру, таленавітых людзей, а таксама пра той жах, палітычны і гуманітарны крызіс пасля 2020 года. Так нашыя дыяспары стануць галасамі беларусаў і беларусак, якія жывуць унутры краіны, і паспрабуюць зламаць асацыяціўны брэнд Беларусь=Лукашэнка.

Таксама падчас эстафеты пройдуць анлайн-мерапрыемствы, канцэрты, спектаклі, лекцыі ў розных карінах. Многія беларусы і беларускі замежжа падключаюцца з асабістымі праектамі (канцэрт, забег, дэгустацыя, кінасеанс і інш.). Каляндар падзей на нашым сайце ўвесь час абнаўляецца. Падчас усіх мерапрыемстваў мы збіраем сродкі для дапамогі пацярпелым ад рэжыму беларусам.

Чаму гэта важна?

На аднаго палітычнага зняволенага сваякі трацяць у сярэднім 2000 еўра ў год. Рэабілітацыя вызваленага чалавека каштуе ад 6000 еўра ў Еўропе і ад 2000 еўра ў Беларусі. Сёння ў беларускіх турмах знаходзіцца каля 1400 палітвязняў, столькі ж чалавек нядаўна было вызвалена. І ёсць яшчэ тысячы людзей, якім патрабна дапамога.

Усе сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку беларускіх палітвязняў і іх сем'яў, што апынуліся ў крызіснай сітуацыі.

Як вы можаце дапамагчы?

Ваша ахвяраванне можа змяніць чыёсьці жыццё:

  •  €10 дазволяць набыць важныя медыкаменты для аднаго чалавека,
  •  €15 забяспечаць дзіця палітвязня неабходнымі канцылярскімі прыладамі,
  •  €20 забяспечаць сям'ю палітвязня прадуктамі на адзін-два дні,
  •  €50 дапамогуць набыць цёплую вопратку для палітычнага ўцекача, які апынуўся ў цяжкіх умовах,
  •  €250 забяспечаць юрыдычную падтрымку для аднаго палітвязня,
  •  €1000 дапамогуць у рэабілітацыі вызваленага чалавека.

Арганізатары

Наш праект вядзе мэтанакіраваная каманда, да якой уваходзяць прадстаўнікі беларускіх ініцыятываў і фондаў салідарнасці, уключаючы Народныя амбасады Беларусі, фонды «Краіна для жыцця», BYSOL, ByHelp і Dissidentby. Наш вопыт і прыхільнасць да справы гарантуюць, што кожнае ахвяраванне будзе эфектыўна выкарыстана для падтрымкі нашай місіі.

Далучайцеся і дапамажыце зрабіць нашыя галасы больш гучнымi!

Сайт: globalbelarus.info
Сбор: BYSOL

Facebook: Voices Across Borders
Instagram: voices_acrossborders

З павагай,
Каманда «Voices Across Borders»

Сабрана:
€ 6 815 з 500 000