Першая беларуская онлайн школа ва Украіне

  • Гісторыя

Першая беларуская онлайн школа ва Украіне была створана для дапамогі ў атрыманні сярэдняй адукацыі дзецям, чые сем'і вымушаны былі пакінуць Беларусь у сувязі з рэпрэсіямі ў сябе на радзіме.

Задача даць годную адукацыю дзецям чые бацькі сядзяць ці патрапілі пад машыну рэпрэсій. Дзеці не павінны губляць адукацыю з-за «дарослых праблем». У нашых дзяцей павінна быць дастойная будучыня. Мы хочам ім даць дарогу ў гэтую будучыню, хаця б так.

Унікальнасць школы ў тым, што нашы вучні атрымліваюць адукацыю і атэстацыю дзяржаўнага ўзору Украіны, але пры гэтым захоўваюць беларускую самаідэнтыфікацыю.

У іх застаюцца прадметы беларускага вектара, такія як:

  • беларуская мова,
  • беларуская літаратура,
  • гісторыя Беларусі,
  • руская мова і літаратура,
  • культура Беларусі
  • Інфармацыйныя тэхналогіі,
  • Урокі дабра ад Маляваныча.

На сённяшні дзень у школе вучацца 45 беларускіх дзяцей і працуюць рэпрэсаваныя беларускія настаўнікі.
На жаль, большасць сем'яў, чые дзеці вучацца ў нас, не маюць магчымасці аплачваць нават мінімальны кошт навучання, многія вучацца бясплатна.
Тых сродкаў, якія мы збіраем з бацькоў, хапае толькі на пакрыццё беларускага вектара.

Мы шукаем хто гатовы дапамагаць фінансава школе для аплаты Украінскага вектара.
Украінскую адукацыю нашы дзеці атрымліваюць на базе прыватнай школы Мідгард, што забяспечвае навучанне дзяцей на добрым узроўні.
Гатовы адказаць на любыя пытанні і падаць разліковыя табліцы.
Больш падрабязна пра нас тут: byschool.com.ua
Старонка ў ФБ

Якая сума неабходна?

16700 € — Штомесячная датацыйная сума аплаты навучання дзяцей складае 6500 $ Навучанне ў школе 9 месяцаў. На 1 месяц мы знайшлі сродкі, але няма ніякай падтрымкі на наступныя месяцы. 6500*3 =19500$
Што роўна 16700 еўра за 3 месяцы навучання 45 дзяцей.

:
€ 3 120
Збор завершаны. Сабрана: € 3 120