Вярнуцца да іншых Ініцыятываў

Група авіяразведкі беларускіх добраахвотнікаў

Беларуская грамадская арганізацыя «Prague Support Team» стварае ў Празе асобную групу авіявыведкі, якая складаецца з чатырох добраахвотнікаў. Пасля навучання і падрыхтоўкі група будзе здольная выконваць розныя задачы па выведцы, патруляванні, навядзенні артылерыі і г.д.

Склад падраздзялення — 4 асобы:

– Камандзір групы;
– Два аператары дронаў;
– Стралок-кіроўца.

Тэхніка групы:

– Дрон (DJI Matrice 300 RTK) з мультысэнсарнай камерай Zenmuse H20T (23х аптычны зум + цеплавізар);
– Дрон (Parrot Anafi Thermal) з цеплавізійнай камерай (запасны);
– Пікап 4х4.


Задачы групы:

– Авіявыведка тэрыторый;
– Патруляванне пазіцый (уключаючы начны час);
– Навядзенне і карэктыроўка артылерыйскіх удараў, у т.л. начных.

Якая сума неабходна?

60 000 € — Дрон + камера + запасны дрон — 25 000 €; транспарт+тэхабслугоўванне — 20 000 €; рыштунак і бронеабарона асабовага складу падраздзялення — 5000 €; іншы рыштунак (зарадныя прылады, бівачны рыштунак, запчасткі) – 2000 €; курс падрыхтоўкі аператараў дрона ў Празе — 4000 €; пражыванне, харчаванне і камандзіровачныя выдаткі — 2000 €; курс баявой медыцыны і тактычны курс агнявой падрыхтоўкі — 2000 €.