Беларусы Бостана для Рабочага Руху

  • Гісторыя

У лістападзе 2020 года беларуская дыяспара ў Бостане, штат Масачусэтс, пачала кампанію па зборы сродкаў для працоўных Гродна Азота (аднаго з флагманаў хімічнай прамысловасці Беларусі), якія адмовіліся працаваць з-за гвалту і беззаконня, што адбываецца ў краіне. Многія памятаюць фразу “Ідзі працуй, скаціна! Ты наша кармавая база”. Яе вымавіў амапавец у аўтазаку, куды дубінкамі загналі людзей, якія прыйшлі на прахадную прадпрыемствы падтрымаць удзельнікаў стачкі.

У сакавіку гэтага года стачкам Гродна Азота аб'яднаўся з калегамі з Нафтана і БМЗ. Так з'явіўся аб'яднаны стачачны рух, які крыху пазней перарос у Рабочы Рух — рух, які аб'ядноўвае працуючых людзей Беларусі з мэтай абароны сваіх грамадзянскіх і працоўных правоў і свабод, у тым ліку і праз агульнанацыянальны страйк.

У сувязі з гэтым беларусы Бостана вырашылі перафарматаваць збор для Гродна Азота ў збор для Рабочага Руху і надалей актыўна падтрымліваць яго.

Збор «Бостан Рабочаму Руху» праз Фонд па правах чалавека (Human Rights Foundation) прызначаны для донараў з ЗША і не толькі.

Ахвяраванне праз HRF, шаноўную дабрачынную арганізацыю ў ЗША, дазваляе атрымліваць падатковыя вылікі з вашых ахвяраванняў у адпаведнасці з заканадаўствам ЗША і карыстацца donation match схемамі працадаўцаў.

Сабрана:
€ 2 950 з 5 000