Падтрымка праекта па аднаўленні помніка Францішку Аляхновічу ў Вільні

  • Гісторыя

Беларуская супольнасць Вільні пачынае збор сродкаў на аднаўленне помніка Францішку Аляхновічу — беларускаму драматургу, тэатральнаму дзеячу, публіцысту і празаіку, чыя аповесць «У капцюрах ГПУ» з'яўляецца адным з самых ранніх твораў сусветнай літаратуры, які апісвае жыццё ў сталінскім канцэнтрацыйным лагеры.

Часовы помнік Аляхновічу, які быў усталяваны яшчэ ў 1993 годзе беларускай суполкай Вільні, апошнія гады знаходзіўся ў аварыйным стане. У 2021 годзе віленскія беларусы вырашылі часова забраць помнік, каб уберагчы яго ад поўнага разбурэння. На месца помніка быў часова пастаўлены драўляны крыж.

За абнаўленне помніка ўзяліся літоўскія спецыялісты. Ідэя ў тым, каб аднавіць арыгінальны помнік аўтарства Эдуарда Падбярэзскага і вярнуць яго на месца ў першапачатковым стане.

Апошнія навіны гэтага праекта і справаздачы будуць публікавацца тут.

Якая сума неабходна?

6500 € — праца рэстаўратара і купля матэрыялаў; выдаткі на праектаванне і дызайн; выдаткі на тэхнічную працу і мантаж.

:
€ 600
Збор завершаны. Сабрана: € 600