«Маланка медыя» аб'яўляе збор на першы мастацкі серыял пра Беларускую рэвалюцыю

  • Гісторыя

10 жніўня 2020 года ўвесь свет узрушылі навіны з Беларусі, ў якіх фігуравала вусцішнае слова — Акрэсціна.
 
Назву вуліцы, пра якую не ведалі нават беларусы да гэтай даты.
Менавіта там размешчаны ізалятар часовага ўтрымання, які на некалькі дзён ператварыўся ў месца невыноснага болю, слёз, жорсткіх збіванняў і пакут блізкіх і неабыякавых людзей.
 
Акрэсціна стала зборнай выявай зла, жорсткасці і несправядлівасці.
Акрэсціна — месца, дзе з'явіліся сапраўдныя героі за свабоду і сумленнасць.
 
Мэта серыяла – паказаць усяму свету гісторыю беларускага народа ў імкненні быць свабоднымі ад рэжыму і дыктатуры, і асвятліць падзеі, якія працягваюцца ў Беларусі дагэтуль.

Серыял будзе складацца з гісторый і ахопіць перыяд з траўня 2020 года, каб разабраць дэталі падзеяў прэзідэнцкай кампаніі.

Гісторыі будуць заснаваны на рэальных падзеях не толькі аб ахвярах рэжыму, але і аб супрацоўніках сілавых структур, МУС, судоў і іншых дзяржаўных ведамстваў.

Місія не проста зняць серыял, а зрабіць гэта з дапамогай прафесійнага абсталявання, арэнда якога патрабуе значных сродкаў.

Наша творчая каманда дзякуе кожнаму, хто неабыякавы да гэтай гісторыі і адгукнецца на дапамогу.

(Прадусар — Павел Марыніч, Рэжысёр — Андрэй Курэйчык, Кампазітар — Дзмітрый Фрыга і інш).

Якая сума неабходна?

50 000 € — Гэта частка сумы ад бюджэту першай серыі. На арэнду здымачнага абсталявання і лакацый для здымкаў.

:
€ 1 667
Збор завершаны. Сабрана: € 1 667