Дапамога ў кампенсацыі медыцынскіх выдаткаў для сем'яў палітвязняў

  • Гісторыя

Наша арганізацыя Littouwin LIONS CLUB аказала матэрыяльную падтрымку больш за 100 сем'ям палітычных зняволеных. Дапамога, якую аказвае наша арганізацыя — у асноўным звязаная з медыцынскімі расходамі для палітзняволеных і іх сем'яў з сацыяльна неабароненых груп (пенсіянераў, інвалідаў, асоб, якія маюць анкалагічныя і іншыя хранічныя захворванні, шматдзетныя і маламаёмасныя сем'і, сіроты, непаўналетнія).

Мы аказваем дапамогу людзям, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі і маюць цяжкія захворванні. Напрыклад, цяпер трое палітвязняў маюць анкалагічныя захворванні. Мы знаходзімся на сувязі з іх роднымі па комплекснай і неаднаразовай падтрымцы. Таксама, мы аказваем дапамогу адной жонцы і мужу палітвязняў з анкалагічным захворваннем.

У шашай дапамозе вельмі маюць патрэбу і дзеці палітвязняў. Мы аказалі дапамогу 5 сем'ям, дзе ёсць дзеці-інваліды, а таксама дапамаглі сям'і, якая трапіла пад рэпрэсіі, зрабіць аперацыю сыну. Мы кампенсавалі медыцынскія паслугі маленькай дачцэ палітвязня з парокам сэрца, і гэта далёка не поўны спіс аказанай дапамогі. З поўным спісам аказанай дапамогі можна азнаёміцца ​​па спасылцы: https://www.littouwin.com/reports

У сувязі з ростам колькасці рэпрэсаваных асоб, запыт на аказанне дапамогі павялічваецца. На дадзеным этапе нашая арганізацыя не можа пакрыць усе заяўкі, якія паступаюць ад сем'яў палітвязняў. Усе сабраныя сродкі пойдуць на аднаўленне здароўя палітвязняў і іх блізкіх сваякоў. Гэты напрамак дапамогі вельмі важны. Актывісты, якія зараз пакутуюць у турмах – павінны адчуваць падтрымку і дапамогу.

Сумы выплат фармуюцца ад патрэб. Мы выплачваем ад 100 да 500 еўра. Пры складаных захворваннях выплочваем паўторна, калі дасылаюць пацвярджальныя дакументы, што сума на леканне выдаткавана і неабходная яшчэ дапамога. Вы таксама можаце падтрымаць палітвязняў, якія маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе.

Якая сума неабходна?

7000€ – матэрыяльная і медыцынская падтрымка палітвязням, ахвярам катаванняў з сацыяльна неабароненых груп.

:
€ 3 239
Збор завершаны. Сабрана: € 3 239