Вярнуцца да іншых Ініцыятываў

Дапамога жанчынам ва Украіне, якія сутыкнуліся з згвалтаваннем

Надоечы ўвесь свет абляцела інтэрв'ю 33-гадовай украінкі, якую 9 сакавіка позна ўвечары згвалтавалі расейскія акупанты ў яе ўласным доме на хутары пад Кіевам. Перад гэтым яны забілі яе 35-гадовага мужа, 4-гадовы сын увесь гэты час у жаху хаваўся ў кацельні.

Украінка расказала, што п'яныя расейскія салдаты прыставілі да яе скроні пісталет, прымусілі распрануцца, а пасля гэтага некалькі гадзін запар па чарзе гвалтавалі яе. Калі нецвярозыя салдаты заснулі, жанчына ўзяла малога на рукі, ён ад страху адмаўляўся рухацца, і пабегла пешшу ноччу да сваякоў. З'ехаць не атрымалася, аўтамабіль сям'і разбілі вайскоўцы.

«Яны абодва гвалтавалі мяне па чарзе. Ім было ўсё адно, што мой сын гучна плакаў. Яны сказалі мне пайсці і прымусіць яго сціхнуць, а потым загадалі вяртацца. Увесь гэты час яны трымалі пісталет ля маёй галавы, здзекаваліся з мяне. Казалі паміж сабой: «Як думаеш, як яна смокча? Нам яе забіць ці пакінуць у жывых?», — з інтэрв'ю жанчыны брытанскаму выданню The Times.

Гэта першая гісторыя, якой дадзена сусветная агалоска, але дакладна не першы выпадак здзекаў і гвалту з жанчын падчас вайны.

Каб аказаць жанчынам дапамогу з дарагімі медыкаментамі (кантрацэптывы, лекі па рэцэпце, Rape kit) і наступнай перадачай іх ва Украіну, каб жанчыны не заставаліся сам-насам са сваёй бядой, мы адкрываем збор для жанчын, якія сутыкнуліся з гвалтам падчас вайны.

Калі вы падвергліся гвалту і вам патрэбная медыцынская/псіхалагічная ці іншая дапамога, пішыце нам у тэлеграм: @bysol_women

*Камунікацыя будзе адбывацца толькі з жанчынамі-супрацоўніцамі фонду

Мы гарантуем ананімнасць.

Якая сума неабходна?

10 000 € -

  • Набыць медыкаменты
  • Кантрацэптывы
  • Закупіць Rape kit — гэта набор прадметаў для збору і захоўвання рэчавых доказаў сэксуальнага гвалту, дапаможа зафіксаваць злачынства.

UPD:
Таксама сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу і рэабілітацыю жанчын, якія перажылі гвалт ва Ўкраіне.