Падтрымка працы сеткі каналаў «БГМ»

  • Гісторыя

Сетка Беларусь Галаўнога Мозгу, заснаваная Ігарам Лосікам, з'яўляецца адным з вядучых беларускіх праектаў у сацсетках. Мы працягваем справу нашага калегі і сябра, несправядліва асуджанага на 15 гадоў, развіваючы каналы і прытрымліваючыся навінавых трэндаў. Рэдакцыя стала вашым голасам там, дзе казаць праўду стала злачынствам. Мы прыслухоўваемся да нашых чытачоў 24/7 і даем вам магчымасць выказацца, а таксама паведамляем пра найважнейшыя навіны.

Каманда праекта імкнецца трымаць высокую журналісцкую планку. Мы вяшчаем для вас у Telegram, YouTube, Twitter, Tiktok, Instagram. Рэдакцыя працуе для беларусаў і для таго, каб наблізіць дзень, калі Беларусь стане вольнай.

Мы просім вас аб дапамозе, хоць выдатна разумеем, што вам самім зараз цяжка.

Рэдакцыя будзе ўдзячная за любую падтрымку, нават на сімвалічную суму. Падтрымліваючы нас, вы падтрымліваеце барацьбу з рэжымам і яго прапагандай на адным з ключавых франтоў — інфармацыйным.

Якая сума неабходна?

6600 € – Запытаная сума неабходная для пакрыцця часткі выдаткаў, заробкаў вядучых, мантажораў і рэдактараў, арэнды памяшканняў, набыцця новага абсталявання для здымак і падпіскі на ліцэнзійнае ПЗ і сэрвісы.

Сабрана:
€ 611 з 6 600