Рэгулярная падтрымка трох сем'яў палітвязняў

  • Гісторыя

Беларусы Варшавы ініцыююць збор для рэгулярнай падтрымкі 3 сем'яў палітвязняў у цяжкім матэрыяльным становішчы. Мы не можам раскрыць дадзеныя сем'яў у мэтах бяспекі. Беларусы Варшавы — гэта грамадзянская ініцыятыва неабыякавых людзей. Вы можаце сустрэць нас кожную нядзелю на акцыях каля помніка Каперніка альбо на сустрэчах па напісанні лістоў палітвязням.

Дзякуючы праваабаронцам з Dissident.by, мы вырашылі зрабіць рэгулярны збор для 3 сем'яў палітвязняў, якія маюць патрэбу ў нашай дапамозе. Нажаль, мы не можам падзяліцца з вамі гісторыямі гэтых выдатных сем'яў. Гэта небяспечна для іх. Таму мы просім падтрымаць нашу ініцыятыву тых, хто давярае нам. Кожны з нас можа падтрымаць сям'ю герояў, пакуль яны самі не могуць гэтага зрабіць.

Якая сума неабходна?

660 € — Разавая выплата тром сем'ям. 220 € для адной сям'і ў месяц у якасці падтрымкі.

:
€ 660
Збор завершаны. Сабрана: € 660