Вярнуцца да іншых Ініцыятываў

Voices from Belarus

Прывітанне! Мяне клічуць Саша Зверава. Вось ужо год я з'яўляюся часткай крутога праекту, над якім працуюць дзясяткі валанцёраў.

Мы стварылі Voices from Belarus у ліпені 2020, калі беларусы па ўсім свеце пачалі задаваць пытанне «дзе я магу знайсці навіны на англійскай, каб падзяліцца імі з сябрамі?»

Мы тэставалі розныя фарматы: мы вялі блог, вялі канал, але ў выніку спыніліся на сетках, якія часцей выкарыстоўвае замежная аўдыторыя – Twitter і Instagram. Калі вы чуеце пра праект упершыню, я рэкамендую вам пачаць знаёмства з праектам з інстаграм і нашых зводак навін Belarus with Masha, якія рыхтуе Маша Забара — беларуска, якая жыве ў штатах.

Мы расказваем пра тое, што адбываецца ў Беларусі, на англійскай мове. Мы стараемся адбіраць самыя цікавыя навіны і прысвячаем ім асобныя публікацыі, і робім кароткія звесткі навін.

Вам можа здавацца, што пра падзеі ў Беларусі ведае ўвесь сьвет. Але, нажаль, гэта не так. Шмат людзей, якія жывуць у Еўропе і Штатах, толькі краем вуха чулі пра пратэсты, якія ўспыхнулі ў Беларусі пасля выбараў, альбо пра тое, што здарылася з самалётам Rynair. Людзі да гэтага часу не маюць паняцця аб тым, што адбываецца ў цэнтры Еўропы прама цяпер. А мы ведаем, як важна прыцягваць увагу грамадскасці: не толькі палітыкаў, але і звычайных людзей.

Вось ужо год Voices from Belarus працуе сіламі валанцёраў, якія шукаюць навіны, перакладаюць іх на англійскую мову, вычытваюць і рэдагуюць тэксты, рыхтуюць візуалы і манціруюць відэа. Гурт, які працуе над Twitter, па адчуваннях ніколі не спіць :)

Можа быць менавіта таму на наш рахунак падпісаны Пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску, Офіс прэзідэнта Латвіі, Deutsche Welle, МЗС Літвы, Пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску і Святлана Ціханоўская.

Галоўнае пытанне: навошта нам гроша?

Усё вельмі проста: мы хочам расці і пашыраць аўдыторыю, каб у нас была магчымасць ахопліваць большую колькасць людзей. Акрамя інфармавання, людзей можна прыцягваць да розных актыўнасцей: пачынаючы ад дапамогі пацярпелым, заканчваючы заклікамі прыняць удзел у мітынгах, якія беларусы ладзяць па ўсім свеце.

Сабраныя сродкі забяспечаць нам рэкламны бюджэт. Мы, у сваю чаргу, абяцаем працягнуць класна выконваць сваю працу.


PS Яшчэ ў нас ёсць Youtube, там не шмат падпісчыкаў, але там сабраны ролікі, якімі вы можаце падзяліцца са сваімі англамоўнымі сябрамі.