Частыя пытанні

Агульныя пытанні
Каму аказвае дапамогу фонд BYSOL?

Каму аказвае дапамогу фонд BYSOL?

Асноўнымі напрамкамі работы фонду BYSOL з'яўляюцца:

  • Падтрымка дваровых ініцыятыў
  • Фінансавая дапамога палітычным зняволеным і іх сем'ям
  • Дапамога палітычным вязням, якія выйшлі на волю
  • Падтрымка беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне
  • Тэрміновая эвакуацыя фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў у бяспечнае месца
  • Персанальныя зборы для пацярпелых ад рэпрэсій

Як звярнуцца па дапамогу?

Усе формы для запаўнення можна знайсці на гэтай старонцы.

Верыфікацыя і дапамога
Як запоўніць заяўку на атрыманне дапамогі?

Запоўніце форму, загрузіце дакументы і напішыце вашую гісторыю. Уважліва запаўняйце заяўку і не забудзьцеся выканаць усе ўказаныя ў ёй дзеянні.

Як хутка адбываецца працэдура верыфікацыі?

Пасля запаўнення заяўка паступае да нашых валанцёраў. Працэдура праверкі займае да 48 гадзін. Правільна запоўненая форма і поўны аб'ём неабходных дакументаў дазволяць апрацаваць вашу заяўку хутчэй.

Пасля запаўнення заяўкі вам неабходна напісаць па ўказаных кантактах і назваць свае ПІБ, каб мы змаглі прыняць вашу заяўку да працы.

Безопасность
Хто можа адсачыць перавод у падтрымку фонду з маёй карты?

Ні мы, ні трэція асобы не даведаюцца дадзеныя вашай карты. Для збору мы выкарыстоўваем сайт, а таксама іншыя каналы, якія шыфруюць плацяжы ў мэтах бяспекі.

Дзе захоўваюцца грошы?

Рахунак фонду знаходзіцца ў банку ў Літве. Улады Беларусі не маюць да яго доступу, як і да людзей з нашай каманды.

Хто можа адсачыць выплату дапамогі мне?

Мы выкарыстоўваем бяспечны спосаб пераводу сродкаў.

Улады не скрадуць грошы з рахункаў атрымальнікаў?

Мы праводзім выплаты спосабам, які наўмысна не раскрываем. Дзякуючы такой палітыцы ўладам да гэтага часу не ўдалося «злавіць» пераводы з фонду.

Іншыя пытанні
Дзе можна знайсці інфармацыю аб выплатах?

Мы рэгулярна публікуем статыстыку выплат BYSOL у сацыяльных сетках фонду. Раней мы таксама публікавалі гісторыі пацярпелых, але пазней прынялі рашэнне адмовіцца ад такіх публікацый у мэтах бяспекі людзей, якія атрымалі дапамогу.

Як дапамагчы фонду?

Усе мэтавыя зборы сродкаў апублікаваны на галоўнай старонцы сайта https://bysol.org. Вы можаце зрабіць ахвяраванне для дапамогі менавіта той ініцыятыве, якая падаецца вам найболей важнай.

Вы таксама можаце падпісацца на старонкі BYSOL і расказаць пра нас у сацыяльных сетках.

Мая заяўка была адхіленая. Ці магу адправіць форму паўторна?

Пры адхіленні заяўкі нашы валанцёры ўказваюць прычыну. Калі ў вас з'явяцца дадатковыя пацверджанні ці дакументы, якія неабходныя для ўхвалення заяўкі, вы можаце звязацца з валанцёрам ці адправіць заяўку паўторна.

Ці магу я публікаваць свой відэазварот і расказваць пра фонд у сацыяльных сетках?

У мэтах бяспекі BYSOL не публікуе звароты людзей, якія атрымліваюць дапамогу. Аднак, калі вы хочаце расказаць пра фонд у сацыяльных сетках, вы можаце гэта зрабіць. Мы рады атрымліваць зваротныя водгукі і нам вельмі прыемна бачыць падзякі.

Я не знайшоў тут адказу на сваё пытанне. Як я магу звязацца з фондам?

Напішыце нам на e-mail: [email protected]
Або ў telegram bot: @BYSOL_bot

Частыя пытанні

    Агульны збор

    BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.